Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Ліс 2017

Кахканен: Драйверам росту эканомікі Беларусі павінен стаць прыватны сектар

2 лістапада, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Драйверам росту эканомікі Беларусі павінен стаць прыватны сектар. Такое меркаванне выказала рэгіянальны дырэктар Сусветнага банка па Беларусі, Малдове і Украіне Сату Кахканен на канферэнцыі "Кастрычніцкі эканамічны форум "Асновы будучыні", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў рэгіянальнага дырэктара, асноўным драйверам эканамічнага росту павінен стаць прыватны сектар, для гэтага неабходна дабіцца значнага паляпшэння канкурэнтнага асяроддзя за кошт узмацнення рыначных складнікаў. Акрамя таго, павінны быць палепшаны ўмовы вядзення бізнесу, узмоцнена ступень абароны правоў інвестараў. "Калі ёсць пэўная непрадказальнасць для інвестыцый, нічога добрага гэта не абяцае. Гэта датычыцца любой краіны", - сказала Сату Кахканен.

Таксама яна канстатавала неабходнасць гарантаваць сацыяльную ўключанасць. "Цяпер гэта ваш моцны бок. У час эканамічнай трансфармацыі трэба абараняць людзей", - падкрэсліла Сату Кахканен.

Пры гэтым яна канстатавала вялікі патэнцыял Беларусі. "Тут жывуць вельмі адукаваныя людзі, развітая інфраструктура і інжынерныя магчымасці, цудоўнае геаграфічнае размяшчэнне. Ёсць усе перспектывы стаць адной з найбольш развітых, працвітаючых краін у Еўропе, калі выкарыстоўваць усе існуючыя магчымасці", - адзначыла рэгіянальны дырэктар СБ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі