Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Aug 2017

Кавачавіч: Сербія мае намер мэтанакіравана рэалізоўваць дамоўленасці з Беларуссю на вышэйшым узроўні

Кавачавіч: Сербія мае намер мэтанакіравана рэалізоўваць дамоўленасці з Беларуссю на вышэйшым узроўні

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сербія мае намер мэтанакіравана рэалізоўваць дамоўленасці з Беларуссю на вышэйшым узроўні па ўсіх напрамках. Аб гэтым заявіў карэспандэнту БЕЛТА Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Сербіі ў Беларусі Велька Кавачавіч.

Дыпламат падкрэсліў зацікаўленасць сербскага боку ў развіцці ўсебаковых сувязей з Беларуссю. На яго думку, вялікі імпульс двухбаковым кантактам надаюць сустрэчы на вышэйшым узроўні, па выніках якіх прымаюцца важныя для абодвух бакоў дамоўленасці. "Над іх выкананнем актыўна працуе пасольства Сербіі ў Беларусі, - сказаў Велька Кавачавіч. - Гэта ў першую чаргу гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, якое з'яўляецца асновай палітычных адносін".

Пасол адзначыў, што Беларусь і Сербія на пастаяннай аснове абменьваюцца візітамі на ўсіх узроўнях, якія былі асабліва актыўныя ў бягучым годзе. У прыватнасці, у гэтым годзе Мінск наведаў цяперашні прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч (які быў яшчэ на пасадзе кіраўніка ўрада), экс-прэзідэнт Сербіі Таміслаў Нікаліч, кіраўнікі шэрага міністэрстваў і ведамстваў. У Бялградзе ў красавіку адбылося 10-е пасяджэнне міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, на якім размова ішла аб актывізацыі двухбаковых сувязей.

Задачу нарасціць да $500 млн беларуска-сербскі тавараабарот дыпламат лічыць важнай планкай, на дасягненне якой цяпер накіраваны намаганні двух бакоў.

Акрамя таго, Велька Кавачавіч высока ацаніў намаганні Беларусі як мірнай пляцоўкі ва ўрэгуляванні рэгіянальных праблем. Ён падкрэсліў, што Сербія ў сваю чаргу паслядоўна выбудоўвае сумеснае будучае ў Еўропе, развівае мірнае рэгіянальнае супрацоўніцтва і добрасуседскія адносіны, заснаваныя на паважанні агульных еўрапейскіх каштоўнасцей, у тым ліку абароне інтарэсаў нацыянальных меншасцей. Пасол звярнуў увагу на той факт, што сербскі народ перанёс нямала цяжкасцей за сваю гісторыю, менавіта таму так цэніць мір і развіццё добрасуседскіх адносін.

Велька Кавачавіч таксама расказаў: "У пасольстве Сербіі ў Мінску 4 жніўня было праведзена мерапрыемства, прысвечанае памяці ахвяр ваеннай аперацыі "Олуя" ("Бура") 1995 года, якое ў Сербіі адзначаецца 5 жніўня".

"Мір - самая вышэйшая каштоўнасць, якую неабходна берагчы, - перакананы дыпламат. - Беларусь і Сербія ўносяць вялікі ўклад у падтрыманне міру і стабільнасці"

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі