Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Ліс 2016

Катар мае намер дакладна рэалізаваць усе дамоўленасці на вышэйшым узроўні з Беларуссю

Катар мае намер дакладна рэалізаваць усе дамоўленасці на вышэйшым узроўні з Беларуссю

18 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Катар мае намер дакладна рэалізаваць усе дамоўленасці на вышэйшым узроўні з Беларуссю. Аб гэтым запэўніў міністр фінансаў Дзяржавы Катар Алі Шарыф аль-Імадзі 18 лістапада на перагаворах з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Алі Шарыф аль-Імадзі адзначыў, што гэты візіт стаў прадаўжэннем нядаўняга візіту Прэзідэнта Беларусі ў Катар. Міністр фінансаў расказаў, што эмір Катара "даў дакладныя ўказанні рэалізаваць усе дамоўленасці, якія былі дасягнуты ў час візіту беларускай дэлегацыі на вышэйшым узроўні". Гэтым тлумачыцца такі хуткі прыезд у адказ катарскай дэлегацыі, якая мае намер прапрацаваць пытанні, звязаныя з ажыццяўленнем беларуска-катарскай дарожнай карты супрацоўніцтва.

"Для мяне было вялікім гонарам суправаджаць вас у час вашага прыезду ў Катар. Гэта была цудоўная магчымасць пагутарыць з вамі аб шляхах развіцця нашых палітычных, эканамічных і інвестыцыйных адносін", - сказаў Алі Шарыф аль-Імадзі.

Ён таксама звярнуў увагу на той факт, што Катар мае вельмі пазітыўны вопыт супрацоўніцтва з Беларуссю ў інвестыцыйнай сферы. "Мы вельмі задаволены першым ажыццёўленым праектам па будаўніцтве ў Мінску гасцініцы "Марыёт". Упэўнены, што гэты праект стане надзейнай асновай для далейшага развіцця інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі", - сказаў міністр фінансаў Катара.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі