У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Снж 2015

Касоўскі: Маладзёжны інавацыйны рух у Беларусі набірае шырокі размах

Касоўскі: Маладзёжны інавацыйны рух у Беларусі набірае шырокі размах

15 снежня, Мінск /Аксана Каруна - БЕЛТА/. Маладзёжны інавацыйны рух у Беларусі набірае шырокі размах. Аб гэтым заявіў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях (ДКНТ) Андрэй Касоўскі сёння на ўрачыстым адкрыцці Маладзёжнага інавацыйнага тыдня "ІНМАКС 2015", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Андрэй Касоўскі адзначыў, што для ўдзелу ў кірмашы інавацыйных ідэй, які адбудзецца ў час "ІНМАКС 2015", пададзена больш як 160 заявак. Гэта праекты ў розных галінах - ад нанатэхналогій да новых тэхналогій у галіне машынабудавання, робататэхнікі, сэнсарных тэхналогій, а таксама сацыяльныя праекты. "Многія прадстаўленыя праекты развіваюць існуючыя працэсы і тэхналогіі, ёсць і прынцыпова новыя. З цягам часу яны рэалізуюцца ў інавацыях сусветнага ўзроўню, і такія прыклады ў нас ёсць", - падкрэсліў першы намеснік старшыні ДКНТ.

Высокую інавацыйную актыўнасць моладзі адзначыла ў сваім выступленні і намеснік старшыні Мінгарвыканкама Жанна Бірыч. Паводле яе слоў, для маладых людзей сёння актуальнымі становяцца пошукі інвестараў для рэалізацыі сваіх ідэй, камерцыялізацыя праектаў. Жанна Бірыч пажадала ўдзельнікам форуму ўстанавіць дзелавыя кантакты з прадстаўнікамі бізнесу для далейшага ажыццяўлення ідэй.

Праграмай тыдня "ІНМАКС 2015" запланавана правядзенне мерапрыемстваў інавацыйнай накіраванасці. У прыватнасці, у сталіцы адбудуцца адукацыйныя семінары, круглыя сталы, "Стартап-уік-энд", кірмаш вакансій для таленавітай моладзі, выстаўка навуковых дасягненняў, а таксама фінал гарадскога этапу конкурсу "100 ідэй для Беларусі". 16 снежня пройдзе кірмаш інавацыйных ідэй. Яго ўдзельнікі прадставяць патэнцыяльным пакупнікам інтэрактыўныя прэзентацыі інавацый, адбудуцца перагаворы па іх рэалізацыі. Пераможцы кірмашу інавацыйных ідэй і конкурсу-выстаўкі сацыяльных праектаў "SOCIDEA’15" атрымаюць грашовыя прызы і спецыяльныя прызы ад партнёраў мерапрыемства. Па выніках кірмашу інавацыйных ідэй у Мінску будзе сфарміраваны каталог. ТАА "Мінскі гарадскі тэхнапарк" плануе правесці сярод удзельнікаў "ІНМАКС 2015" адбор патэнцыяльных рэзідэнтаў тэхнапарка з наступным іх размяшчэннем на ўласных абсталяваных плошчах на льготных умовах. Узнагароджанне пераможцаў кірмашу адбудзецца 18 снежня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску