3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка пракаменціраваў рэакцыю Захаду на выбары Прэзідэнта Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Іх хвалюе не сам працэс, не яго адпаведнасць нацыянальнаму выбарчаму заканадаўству - іх хвалюе вынік. Вось калі будзе вынік той, які ім патрэбны, той, які яны фінансавалі за кошт НКА, розных структур і арганізацый - тады будзе адпаведная пазітыўная ацэнка. Дарэчы, адсюль і тое моцнае скавытанне, якое ідзе цяпер у СМІ наконт закрыцця некаторых праектаў, некаторых "няўрадавых" арганізацый, праз якія фінансавалі іншыя арганізацыі па шэрагу краін, якія фактычна доўгатэрмінова фінансавалі работу па дэстабілізацыі абстаўноўкі ў шэрагу дзяржаў менавіта ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення выбараў", - сказаў Ігар Карпенка.
Чаму выбіраецца менавіта гэты час? Адказ відавочны, падкрэсліў кіраўнік ЦВК. "Таму што ў гэты момант абвастраюцца нейкія палітычныя супярэчнасці, дзесьці пачынаюць сутыкацца меркаванні розных сацыяльных груп людзей і гэтак далей. І ў гэты перыяд вельмі лёгка ўздзейнічаць, маючы ў руках такі магутны інфармацыйны рэсрус, як інтэрнэт, як сродкі масавай інфармацыі, - адзначыў ён. - Невыпадкова мы ўвялі такое паняцце, як электаральны суверэнітэт. Гэта паняцце адлюстравана ў Канцэпцыі нацыянальная бяспекі, і вядома, аналіз і характарыстыкі, якія мы павінны атрымаць з гэтага галасавання, з гэтай нашай выбарчай кампаніі, мы павінны закласці ў доўгатэрміновую работу, якая будзе накіравана на ўмацаванне нашага электаральнага суверэнітэту. А значыць у цэлым суверэнітэту нашай краіны".