У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Май 2019

Карлюкевіч: кожны журналіст павінен усведамляць сваю адказнасць

Карлюкевіч: кожны журналіст павінен усведамляць сваю адказнасць

2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кожны журналіст павінен усведамляць сваю адказнасць, заявіў міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч на цырымоніі ўрачыстага адкрыцця XXIII Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "СМІ ў Беларусі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы бачым, як імкліва развіваюцца новыя тэхналогіі, растуць аб'ёмы інфармацыйных патокаў, нараджаюцца новыя медыяфарматы і ў цэлым мяняецца парадыгма самой журналістыкі. Але фундаментальныя асновы журналістыкі застаюцца нязменнымі: безумоўная прыхільнасць да фактаў, аб'ектыўнасць, непрадузятасць, прафесіяналізм, прага самарэалізацыі і творчы пошук. Журналісту таксама неабходна ўсведамленне сваёй адказнай місіі", - падкрэсліў Аляксандр Карлюкевіч.

Ён адзначыў, што чарговы раз напярэдадні прафесійных свят журналістаў форум "СМІ ў Беларусі" гасцінна расчыніў свае дзверы для беларускай і замежнай медыясупольнасці, для ўсіх чытачоў, гледачоў, слухачоў. "Я рады вітаць і пастаянных удзельнікаў выстаўкі, і тых, хто ўпершыню тут. Нас усіх аб'ядноўвае журналістыка. І ўсіх нас хвалюе яе сучаснае і будучае. Сёння ў зале я бачу многіх маладых калег, будучых акул пяра і зорак экрана, і не толькі тэлевізійных. Хачу выказаць упэўненасць, што цяперашняя выстаўка будзе не проста цікавай, але і вельмі карыснай", - сказаў міністр.

Распрацоўваючы праграму выстаўкі, Міністэрства інфармацыі бачыла сваёй задачай зрабіць яе максімальна насычанай. "Мы пастараліся зрабіць так, каб у нас было больш экспертаў, спікераў з рознымі пунктамі гледжання. Пастараліся крыху расшырыць рамкі, уключаючы ў работу выстаўкі распаўсюджвальнікаў друку, выдаўцоў, самую шырокую піяр-супольнасць, прафесіяналаў са сферы сацыяльных медыя, - расказаў Аляксандр Карлюкевіч. - Менавіта на стыку галін найбольш відавочны кропкі росту сучаснай журналістыкі, кропкі развіцця сучасных СМІ. Насычанасць і маштабнасць гэтай падзеі надае ўдзел у выстаўцы нашых добрых сяброў, якія прыехалі здалёку. Радасна, што вас так шмат. Вялікі дзякуй за цеплае і добрае стаўленне да Беларусі".

У выстаўцы, якая праводзіцца з 2 па 4 мая, удзельнічаюць больш за 50 экспанентаў. Шырока прадстаўлены друкаваныя і электронныя СМІ, а таксама сеткавыя выданні, якія пачалі рэгістравацца ў нашай краіне згодна з новаўвядзеннем у заканадаўства з 1 снежня 2018 года.

Наведвальнікам форуму прапанавана насычаная праграма мерапрыемстваў, якая складаецца з прэзентацый інфармацыйнах і інтэрнэт-праектаў, аўтограф-сесій, майстар-класаў. Кіраўнікі сродкаў масавай інфармацыі і журналісты, прадстаўнікі экспертнай супольнасці абмяркуюць значныя пытанні функцыянавання медыясферы, ролі СМІ ў развіцці грамадства і дзяржавы ў рамках дзелавой праграмы. Шэраг мерапрыемстваў будзе прысвечаны рэгіянальным сродкам масавай інфармацыі, якія раскажуць аб удзеле ў сацыяльна-эканамічным развіцці сваіх рэгіёнаў. Адбудзецца прэзентацыя спартыўных выданняў.

На сваіх стэндах беларускія СМІ прадставяць праекты ў рамках рэспубліканскай акцыі "Беларусь памятае". Вялікае месца ў праграме выстаўкі адведзена праектам БЕЛТА, прэс-службаў і камунікацыйных агенцтваў. У прыватнасці, Беларускае тэлеграфнае агенцтва прадстаўляе но форуме ўнікальныя кадры фотаархіва 1941-1944 гадоў, знаёміць з партызанскімі часопісамі. Стэнд БЕЛТА таксама прэзентуе традыцыі суверэннай Беларусі, стане пляцоўкай для сустрэчы са спартсменамі і ўстанаўлення новага рэкорду.

Цэнтральныя тэмы выстаўкі - 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, ІІ Еўрапейскія гульні, сучасныя інтэрнэт-тэхналогіі, адраджэнне малой радзімы. Сярод асаблівасцей цяперашняга форуму - правядзенне 3 мая першага тэматычнага Дня піяру, а таксама шырокая прэзентацыя сеткавых СМІ, сярод якіх інтэрнэт-выданне Мediana.by, заснаванае сумесна з факультэтам журналістыкі БДУ, Міністэрствам інфармацыі і Грамадскім прэс-цэнтрам Дома прэсы. Традыцыйна ў рамках выстаўкі 3 мая на пляцоўцы "Дыпсэрвіс Хол" будуць уручаны ўзнагароды пераможцам у 23 намінацыях Нацыянальнага  конкурсу друкаваных СМІ "Залатая літара" - у гэтым годзе на ўдзел у ім паступіла больш за 330 заявак. А 4 мая на "СМІ ў Беларусі" дзіцячы дзень. Выстаўка будзе прадстаўлена вачамі самых юных яе ўдзельнікаў.

Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі" праводзіцца штогод з 1997 года Міністэрствам інфармацыі пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў, Мінскага гарвыканкама, Нацыянальнага выставачнага цэнтра "БелЭкспа", іншых органаў дзяржкіравання, вядучых СМІ, грамадскіх арганізацый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс