Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

1 Ліп 2020

Карлюкевіч: Дзень Незалежнасці 3 ліпеня кансалідуе беларускае грамадства

Карлюкевіч: Дзень Незалежнасці 3 ліпеня кансалідуе беларускае грамадства
Аляксандр Карлюкевіч

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзень Незалежнасці 3 ліпеня кансалідуе беларускае грамадства, выступае своеасаблівым фундаментам будучыні. Такое меркаванне ў час чарговага пасяджэння праета БІСД і БЕЛТА "Экспертнае асяроддзе" - "Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь: Наратыў Перамогі" выказаў галоўны рэдактар часопіса "Беларуская думка" Аляксандр Карлюкевіч.

Ён адзначыў, што не прыніжае значнасці іншых гістарычных дат і падзей беларускай гісторыі, але менавіта 3 ліпеня з'яўляецца кансалідуючай датай. "Сёння гэта асабліва важна і ў сувязі з палітычнай сітуацыяй, калі ёсць асобныя спробы дэстабілізацыі, падзелу грамадства праз выкарыстанне замежных палітычных сіл", - лічыць галоўны рэдактар "Беларускай думкі".

Аляксандр Карлюкевіч дадаў, што Дзень Незалежнасці асацыюецца не толькі з вызваленнем сталіцы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, але і са станаўленнем, фундаментам будучыні незалежнай суверэннай дзяржавы. Гэту думку падтрымаў і развіў аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў кандыдат гістарычных навук Валянцін Старычонак. "Перамога вызваліла народ і дала яму права на далейшае развіццё ў рамках савецкай рэспублікі. Калі б не было гэтай Перамогі, не было б і беларускага народа, а Трэці рэйх уладкаваў бы гэту тэрыторыю пад свае патрэбы", - канстатаваў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі