Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

1 Снж 2015

Кандрусевіч: Ініцыятывы Беларусі па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне знайшлі прызнанне ва ўсім свеце

Кандрусевіч: Ініцыятывы Беларусі па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне знайшлі прызнанне ва ўсім свеце

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ініцыятывы Беларусі па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне знайшлі прызнанне ва ўсім свеце. Такое меркаванне выказаў 1 снежня мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архіепархіі Рымска-каталіцкай царквы архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у час міжнароднай канферэнцыі па тэме "70-годдзе ААН. Ініцыятывы Казахстана і Беларусі, накіраваныя на ўмацаванне міру і бяспекі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Яшчэ нядаўна ніхто з нас не мог сабе ўявіць трагедыю, якая разыгралася ў гэтай блізкай, брацкай для нас краіне. Мірныя ініцыятывы Беларусі па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне знайшлі сваё прызнанне ва ўсім свеце", - адзначыў іерарх. Ён нагадаў, што ў выніку перагавораў у беларускай сталіцы "нармандскай чацвёркі" былі падпісаны вядомыя ўсім мінскія пагадненні, дзякуючы якім сітуацыя на ўсходзе Украіны зрушылася ў пазітыўны бок. "Рэгулярныя сустрэчы па ўрэгуляванні крызісу ва Украіне прадаўжаюцца па сённяшні дзень. Такім чынам, сталіца Беларусі стала пляцоўкай міру", - лічыць Тадэвуш Кандрусевіч.

Паводле яго слоў, каталіцкая царква малілася і прадаўжае маліцца аб поспеху міратворчай місіі Мінска. "Неабыякавы нашай краіне і нашым вернікам лёс многіх тысяч бежанцаў з Украіны, і мы стараемся ў меру нашых магчымасцей ім дапамагаць", - заўважыў ён.

Мітрапаліт таксама выказаў меркаванне, што значнымі з'яўляюцца ініцыятывы Казахстана, накіраваныя на вырашэнне розных пытанняў, якія актуальны для сусветнага парадку. "Вялізнае значэнне мае рэгулярна праводзімы ў Астане З'езд лідараў сусветных і традыцыйных рэлігій. Гэты міжнародны форум стаў агульнапрызнаным месцам стварэння міру паміж рознымі рэлігіямі і народамі", - сказаў Тадэвуш Кандрусевіч.

Ён звярнуў увагу, што прычынай многіх канфліктаў, у тым ліку і ўзброеных, з'яўляецца менавіта міжрэлігійная накіраванасць. "Як Беларусь, так і Казахстан могуць ганарыцца добрымі і канструктыўнымі адносінамі паміж рознымі веравызнаннямі. Гэты фактар адыгрывае пазітыўную ролю ў жыцці нашых краін і трансфармуецца на сусветную супольнасць", - упэўнены мітрапаліт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі