Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Ліс 2016

Калтовіч: Беларускія тавары карыстаюцца попытам на ўсіх рынках СНД

Калтовіч: Беларускія тавары карыстаюцца попытам на ўсіх рынках СНД

8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія тавары карыстаюцца попытам на ўсіх рынках СНД, заявіў журналістам міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч пасля ўрачыстага адкрыцця міжнароднай спецыялізаванай аптовай выстаўкі-кірмашу "Прадэкспа-2016", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Замежныя партнёры любяць беларускае - гэта дакладна. Расіяне, украінцы, казахі ведаюць, што такое беларуская якасць, і наш тавар чакаюць на ўсіх рынках СНД. Сённяшняя выстаўка паказвае і па напаўняльнасці, і па колькасці гасцей, што беларускія тавары карыстаюцца попытам", - падкрэсліў міністр.

У Беларусі актыўна дыверсіфікуецца экспарт. "У прыярытэце сёння Расія, мы больш за ўсё пастаўляем прадукцыі на гэты рынак, але ёсць даручэнне ўрада аб дыверсіфікацыі экспарту, - адзначыў Уладзімір Калтовіч. - Калі гаварыць аб унутраным рынку, то сёння ўзровень айчынных тавараў складае больш за 80 працэнтаў. Нагадаю, што ў адпаведнасці з канцэпцыяй харчовай бяспекі ўзровень імпарту не павінен перасягаць 25 працэнтаў. Таму Беларусь можа з гонарам заяўляць, што харчовая бяспека ў краіне забяспечана".

Адказваючы на пытанне, як гандаль разлічваецца з пастаўшчыкамі, міністр падкрэсліў, што тэма разлікаў актуальна заўсёды. "У праблемныя перыяды, зразумела, узнікаюць працэсы, якія патрабуюць аператыўнага кіравання. У нас пры міністэрстве створана камісія па развязцы складаных пытанняў па плацяжах. Сёння, на жаль, сельскі гандаль з'яўляецца лідарам па пратэрмінаванай запазычанасці", - сказаў ён. Уладзімір Калтовіч дадаў, што хутка вырашыць гэту праблему немагчыма, патрэбна сур'ёзная сістэмная работа. Пры гэтым ён нагадаў, што ў ведамстве вельмі дакладна сочаць за разлікамі гандлёвых сетак з прадпрыемствамі.

Каля 220 экспанентаў з 10 краін - Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Латвіі, Грэцыі, Сірыі, Малдовы, Грузіі, Італіі - удзельнічаюць у 22-й міжнароднай спецыялізаванай аптовай выстаўцы-кірмашы "Прадэкспа", што адкрылася сёння ў Мінску. Выстаўка будзе праходзіць па 11 лістапада.

У час выстаўкі-кірмашу праходзіць міжнародны "Хлебны салон". Самымі яркімі і відовішчнымі з'яўляюцца работы беларускіх прызёраў Сусветнай кулінарнай алімпіяды-2016 (праводзіцца раз у чатыры гады ў Эрфурце - Германія), якія прадстаўлены на спецыяльным падыуме ў зоне майстар-класаў. Можна азнаёміцца з высокім майстэрствам нашых кандытараў і сустрэцца з лепшымі кандытарамі рэспублікі.

Выстаўка "Прадэкспа-2016" арганізавана пры садзейнічанні міністэрстваў сельскай гаспадаркі і харчавання, антыманапольнага рэгулявання і гандлю, канцэрна "Белдзяржхарчпрам", Мінгарвыканкама, Белкаапсаюза.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі