Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Врс 2015

Калінін: Інтарэс замежных інвестараў да будаўнічай галіны Беларусі няўхільна расце

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інтарэс замежных інвестараў да будаўнічай галіны Беларусі няўхільна расце. Аб гэтым паведаміў сёння на адкрыцці ХXIII Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "Будпрагрэс" намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Інтарэс замежных інвестараў да будаўнічай галіны Беларусі няўхільна расце. Аб гэтым сведчаць шматлікія сучасныя праекты, якія хоць і не без намаганняў, але ў цэлым паспяхова рэалізуюцца як у нашай краіне, так і за яе межамі. Таксама можна з упэўненасцю сказаць, што беларускі будаўнічы комплекс стаў важным сувязным, а калі сказаць будаўнічай мовай - "цэментуючым" складнікам еўразійскага адзінага эканамічнага фундаменту", - сказаў намеснік прэм'ер-міністра.

Анатоль Калінін падкрэсліў, што вядзецца работа з расійскімі і казахстанскімі калегамі па ўдасканаленні функцыянавання адзінага рынку будаўнічых паслуг, які пачаў працаваць з 1 студзеня 2015 года. "І ў гэтым напрамку мы ўжо дабіліся пэўных поспехаў. Цяпер, напрыклад, беларускім і расійскім будаўнічым арганізацыям няма неабходнасці атрымліваць дадатковы дазвол для работы ў нашай краіне або ў Расіі", - растлумачыў віцэ-прэм'ер.

"Выстаўка "Будпрагрэс" - унікальная дэманстрацыйная пляцоўка для атрымання адкрытага доступу да перадавых інавацыйных распрацовак у сферы будаўніцтва, а таксама абмену вопытам, пошуку новых дзелавых партнёраў. Спадзяюся, яна паслужыць не толькі штуршком для развіцця галіны, але і стане пляцоўкай для абмеркавання найбольш важных і актуальных пытанняў адносна пошуку і прыцягнення стратэгічных інвестараў, якія маюць свае рынкі збыту і сваю прадукцыю, а таксама стварэння гандлёва-лагістычных кампаній для павелічэння долі экспарту і пашырэння тавараправодных сетак на мэтавых рынках", - канстатаваў Анатоль Калінін.

XXIII Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Будпрагрэс" праходзіць у Мінску з 8 па 11 верасня. Больш як 250 вядучых будаўнічых кампаній з Беларусі, Бельгіі, Германіі, Даніі, Італіі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Турцыі, Чэхіі прымаюць у ёй удзел. "Будпрагрэс" уключае экспазіцыю, прысвечаную новым будаўнічым прадуктам, сучасным тэхналогіям, абсталяванню. Асобна прадстаўлены міжнародныя спецыялізаваныя салоны "Будаўнічая тэхніка", "Інструмент у будаўніцтве" і "Дзверы".

Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі, пры падтрымцы якога арганізуецца "Будпрагрэс", традыцыйна прадстаўляе калектыўны стэнд, дзе сваю прадукцыю і распрацоўкі дэманструюць вядучыя прадпрыемствы галіны.

Плошча салона будаўнічай тэхнікі складае больш як 1800 кв.м. Буйна- і малагабарытную будаўнічую і дарожную тэхніку выстаўляюць больш як 30 удзельнікаў, сярод якіх ААТ "Жлобінскі механічны завод "Днепр", ААТ "Дарбудіндустрыя", ТАА "Арэна-Тэх", ТАА "Агратэхстандарт", ЗАТ "Галоўны элемент", УП "Дыапал", ТАА "Спецеўратэх".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі