Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Sep 2016

Калінін: Індустрыяльны парк "Вялікі камень" будуецца апераджальнымі тэмпамі

Калінін: Індустрыяльны парк

15 верасня, Смалявіцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" будуецца апераджальнымі тэмпамі, заявіў сёння ў час наведвання парка намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле ацэнкі Анатоля Калініна, работы ў парку вядуцца эфектыўна, якасна і хутка. Віцэ-прэм'ер звярнуў увагу, што яшчэ ў пачатку года будаўніцтва некаторых аб'ектаў яшчэ не пачалося, а цяпер іх узвядзенне выйшла на фінішную прамую.

"Індустрыяльны парк развіваецца вельмі эфектыўна. Кітайскія партнёры вядуць будаўніцтва апераджальнымі тэмпамі. У цэлым забудова парка вядзецца ў 2 разы хутчэй за нарматыўныя тэрміны, у гэтым ёсць заслуга і беларускіх будаўнікоў, субпадрадных арганізацый", - адзначыў Анатоль Калінін.

Віцэ-прэм'ер лічыць, што ў будучым вынікі работы парка будуць істотна ўплываць на эканоміку Беларусі. Урад таксама разлічвае, што інвестыцыйны праект будзе фарміраваць істотную долю даходнай часткі бюджэту.

Сёння ў Мінску і Мінскай вобласці з удзелам Анатоля Калініна праходзіць рэспубліканскі семінар-нарада па вывучэнні перадавога вопыту праектавання і будаўніцтва грамадскіх будынкаў, жылых комплексаў і аб'ектаў інжынерна-транспартнай інфраструктуры, а таксама кіравання аб'ектамі нерухомай маёмасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі