У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Врс 2015

Календа: Якасць беларускіх прадуктаў трэба рэкламаваць ва ўсім свеце

Календа: Якасць беларускіх прадуктаў трэба рэкламаваць ва ўсім свеце9 верасня, Мілан /Кар. БЕЛТА/. Якасць беларускіх прадуктаў трэба рэкламаваць ва ўсім свеце. Такое меркаванне выказаў сёння намеснік міністра эканамічнага развіцця Італіі Карла Календа, наведваючы разам з прэм'ер-міністрам Беларусі Андрэем Кабяковым нацыянальны павільён Беларусі на "ЭКСПА-2015" у Мілане, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Карла Календа ў павільёне Беларусі перш-наперш прадэгуставаў напіткі. Больш за ўсё яму спадабаліся беларускі бярозавы сок і квас. Намеснік міністра эканамічнага развіцця Італіі пацікавіўся карыснымі ўласцівасцямі гэтых напіткаў, на што намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы адзначыў, што бярозавы сок як прадукт карыснага харчавання набірае папулярнасць ва ўсім свеце. "Па сваіх карысных уласцівасцях ён апярэджвае нават какосавае малако", - сказаў Міхаіл Русы.

Карла Календа па прапанове Андрэя Кабякова ацаніў таксама мясныя далікатэсы беларускай вытворчасці. Не адмовіўся ён і ад дэгустацыі дранікаў. "Я ўражаны якасцю мясных вырабаў. Гэтыя прадукты ні ў чым не ўступаюць італьянскім - а нашы мясныя прадукты вядомыя ў свеце. Пасля такой дэгустацыі снедаць хочацца не ў італьянскім, а ў беларускім павільёне", - адзначыў намеснік міністра эканамічнага развіцця Італіі.

Прадаўжаючы экскурсію па беларускім павільёне, Карла Календа і Андрэй Кабякоў азнаёміліся з мультымедыйнай прэзентацыяй краіны.

"ЭКСПА", або Сусветная выстаўка, - маштабнае міжнароднае мерапрыемства, дзе кожная краіна-ўдзельніца знаёміць наведвальнікаў са сваёй эканомікай, навукай, ладам жыцця, традыцыямі, культурай, турыстычнымі магчымасцямі, дасягненнямі. Упершыню яна прайшла ў 1851 годзе, з таго часу стала рэгулярна праводзіцца ў розных краінах свету.

"ЭКСПА-2015" у Мілане працуе з 1 мая па 31 кастрычніка, удзел у ёй прымаюць 145 краін, асобныя экспазіцыі прадстаўляюць буйныя кампаніі і няўрадавыя арганізацыі. Для выставачных павільёнаў адведзена тэрыторыя плошчай больш як 1,7 млн кв.м на паўночным захадзе Мілана. Беларусь прадстаўлена на "ЭКСПА-2015" праз асноўныя нацыянальныя багацці беларускай зямлі - хлеб, соль і ваду. Гэта тры складнікі, якія даюць чалавеку энергію для жыцця і мыслення. Увасабленнем чалавечага мыслення выбрана кола вадзянога млына, якое з'яўляецца дамінантай усёй экспазіцыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс