Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Sep 2016

Качанава: Высокі ўзровень беларускай аховы здароўя ацэнены міжнароднай супольнасцю

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Высокі ўзровень аховы здароўя Беларусі ацэнены міжнароднай супольнасцю, заявіла сёння журналістам перад урачыстым адкрыццём XXIII Міжнароднага кангрэса хірургаў-гепатолагаў краін СНД намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Наталля Качанава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сістэма аховы здароўя ў Беларусі працуе зладжана і на высокім узроўні. Гэта ацэнка і кіраўніка нашай дзяржавы, і міжнароднай супольнасці, што пацвярджае правядзенне ў Мінску XXIII Міжнароднага кангрэса хірургаў-гепатолагаў краін СНД", - сказала віцэ-прэм'ер.

Яна лічыць вельмі важным і значным той факт, што ў Беларусь прыязджаюць спецыялісты дзяліцца вопытам з розных краін свету. Разам з тым беларускім хірургам таксама ёсць што паказаць і расказаць сваім калегам. Напрыклад, сёння беларускія ўрачы правялі майстар-клас для калег з розных краін, прадэманстравалі сваё майстэрства ў прымяненні сучасных тэхналогій у хірургіі.

Сведчаннем высокага ўзроўню аказання медыцынскай дапамогі ў Беларусі з'яўляецца таксама павелічэнне колькасці зваротаў жыхароў іншых краін да паслуг беларускіх урачоў, заключыла Наталля Качанава.

XXIII Міжнародны кангрэс хірургаў-гепатолагаў краін СНД пройдзе ў Мінску з 14 па 16 верасня. У ім прымаюць удзел спецыялісты з Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Таджыкістана, Туркменістана, Грузіі, Казахстана і іншых краін. Усяго больш як 250 удзельнікаў будуць дзяліцца вопытам у галіне хірургіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі