Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Сак 2020

Качанава пра каранавірус: робіцца ўсё, каб засцерагчы людзей ад небяспекі

Качанава пра каранавірус: робіцца ўсё, каб засцерагчы людзей ад небяспекі
Наталля Качанава

18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прымае адэкватныя меры па барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруса. Аб гэтым сёння заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, адказваючы на пытанне, якое паступіла ёй у час прамой тэлефоннай лініі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Наталля Качанава падкрэсліла, што "ў краіне прымаюцца адэкватныя меры". "Сёння ніякай надзвычайнай сітуацыі няма, - дадала яна. - Мы робім усё, каб засцерагчы нашых людзей ад небяспекі". Так, санітарна-каранцінны кантроль узмоцнены ў пунктах пропуску, Нацыянальным аэрапорце Мінск. Стан спраў у краіне знаходзіцца на пастаянным кантролі спецыялістаў. "Ідзе пастаянны маніторынг", - сказала яна.

Беларусь не абмяжоўвала перамяшчэнне людзей і тавараў, кіруючыся рэкамендацыямі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. СААЗ лічыць, што такія меры ў час НС у сферы аховы здароўя ў большасці выпадкаў не з'яўляюцца эфектыўнай мерай. "Закрыўшы граніцы, мы праблему не вырашым", - растлумачыла Наталля Качанава.

За тры гадзіны спікеру дазваніліся 25 чалавек. Пытанні былі разнапланавымі, датычыліся зямельных адносін, правядзення капітальнага рамонту, работы ЖКГ і г.д. За растлумачэннямі наконт каранавіруса звярнуўся адзін чалавек. Спікер звярнула ўвагу, што ў СМІ хапае інфармацыі аб распаўсюджванні COVID-19 у свеце і краіне. Літаральна кожны дзень у прэсе выступаюць прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя, эксперты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі