Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Лют 2016

Качанава: Год культуры датычыцца розных бакоў жыцця

Качанава: Год культуры датычыцца розных бакоў жыцця

5 лютага, Маладзечна /Кар. БЕЛТА/. Год культуры датычыцца розных бакоў жыцця, заявіла журналістам намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава, перадае карэспандэнт БЕЛТА. У Маладзечне сёння праходзіць выязная калегія Міністэрства культуры Беларусі.

Паводле слоў віцэ-прэм'ера, правядзенне Года культуры, якім названы гэты год у Беларусі, з'яўляецца знакавым, вельмі важным для галіны культуры, таму што гэта асаблівы давер. І давер гэты трэба апраўдаць. Але разам з тым Год культуры датычыцца іншых ведамстваў, усяго насельніцтва, таму што культуру можна разглядаць у розных аспектах. "Сэнс Года культуры больш шырокі і заключаецца не толькі ў правядзенні культурных мерапрыемстваў, творчых праектаў. Гэта датычыцца і культуры паводзін, адносін адзін да аднаго, іншых бакоў жыцця", - сказала Наталля Качанава.

У рэгіёнах нямала дастойных творчых калектываў, творчых людзей. На думку віцэ-прэм'ера, павінна быць сувязь паміж рэспубліканскім узроўнем і рэгіянальным. Наталля Качанава лічыць, што пацвярджэннем існавання такой сувязі можа служыць і цяперашняя выязная калегія Міністэрства культуры, якая праходзіць у Маладзечне, і тое, што культурнай сталіцай рэспублікі названы горад Маладзечна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі