У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Сак 2017

Качанава: Дзяржава высока цэніць актыўную жыццёвую пазіцыю беларускіх ветэранаў

Качанава: Дзяржава высока цэніць актыўную жыццёвую пазіцыю беларускіх ветэранаў

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржава высока цэніць актыўную жыццёвую пазіцыю беларускіх ветэранаў. Аб гэтым заявіла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 30-годдзю ўтварэння Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Наталля Качанава падзякавала беларускім ветэранам за актыўную жыццёвую пазіцыю, за тое, што ветэраны рабілі і робяць для працвітання краіны. "У многім дзякуючы вам мы жывём пад мірным небам у такой добрай краіне - у цудоўнай Беларусі, - сказала яна. - Кіраўнік дзяржавы заўсёды высока ацэньвае ўклад прадстаўнікоў старэйшага пакалення ў развіццё рэспублікі".

Качанава: Дзяржава высока цэніць актыўную жыццёвую пазіцыю беларускіх ветэранаўНаталля Качанава зачытала прывітанне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі Беларускаму грамадскаму аб'яднанню ветэранаў у сувязі з 30-годдзем яго ўтварэння. "На рахунку вашай арганізацыі нямала цікавых праектаў, значных мерапрыемстваў і ініцыятыў. Вы ўносіце неацэнны ўклад у падтрыманне стабільнасці і спакою ў нашай краіне, выхаванне падрастаючага пакалення ў духу маральнасці і патрыятызму. Жыццёвы і працоўны вопыт, прафесіяналізм і асабістыя якасці кожнага з вас з'яўляюцца дастойным прыкладам для пераймання", - гаворыцца ў прывітанні.

Наталля Качанава ўручыла ганаровыя граматы Адміністрацыі Прэзідэнта актывістам ветэранскага руху.

Качанава: Дзяржава высока цэніць актыўную жыццёвую пазіцыю беларускіх ветэранаўСтаршыня Рэспубліканскага савета Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў (БГАВ) Іван Гардзейчык адзначыў, што прадстаўнікі старэйшага пакалення і надалей застануцца трывалай апорай дзяржавы і грамадства, будуць прымаць актыўны ўдзел у важнейшых палітычных кампаніях, у рэалізацыі мерапрыемстваў органаў дзяржаўнай улады, праграм па сацыяльнай і прававой абароне ветэранаў, а таксама ў грамадзянска-патрыятычным, працоўным, інтэрнацыянальным выхаванні моладзі. "Ветэраны ўносяць свой пасільны ўклад у падтрыманне стабільнасці і спакою ў краіне", - падкрэсліў старшыня савета. Ён дадаў, што ў Беларусі створаны ўсе ўмовы для рэалізацыі ветэранскімі арганізацыямі сваіх статутных мэт і задач.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый рэспублікі, грамадскіх аб'яднанняў, а таксама ветэраны з Беларусі і Малдовы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс