Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Сак 2025

Качанава: для беларусаў памяць свяшчэнна, гэта скрэпы нашага патрыятызму i любові да радзімы

Качанава: для беларусаў памяць свяшчэнна, гэта скрэпы нашага патрыятызму i любові да радзімы

22 сакавіка, Лагойскі раён /Кар. БЕЛТА/. Для беларусаў памяць свяшчэнна, гэта скрэпы нашага патрыятызму і любові да сваёй радзімы. Аб гэтым заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў мемарыяльным комплексе "Хатынь" у час мерапрыемстваў, прысвечаных 82-й гадавіне з дня трагедыі беларускай вёскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нашай краіне памяць - свяшчэнна. І мы стараемся яе перадаваць з пакалення ў пакаленне. Таму што для нас гэта скрэпы нашага патрыятызму і любові да сваёй радзімы", - сказала Наталля Качанава.

Вялікая Айчынная вайна закранула кожную сям'ю. "Няма такой сям'і ў Беларусі, якую б не закранула гэта трагедыя. Як можна забыць, калі гэта датычыцца тваёй сям'і?" - адзначыла спікер.

Войны прыходзілі на нашу зямлю не па нашай ініцыятыве, падкрэсліла Наталля Качанава. "Гэта страшная трагедыя. Людзі разумеюць гэта і цэняць мір. Самае галоўнае для чалавека - гэта мір, магчымасць жыць, ствараць сем'і, нараджаць дзяцей і не баяцца за іх будучыню. Не баяцца, што заўтра адбудзецца гэта страшная трагедыя, якая была 82 гады таму тут, на гэтым месцы, на святым для нас месцы. А такіх мясцін у Беларусі вельмі шмат. І правільна гаворыць Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, наш Прэзідэнт, што Беларусь - гэта жывы помнік той вайне. Мы павінны цаніць, што мы жывём у мірнай краіне", - дадала спікер.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі