Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

25 Стд 2017

Качанава: 2017 год павінен стаць пераломным для беларускай навукі

Качанава: 2017 год павінен стаць пераломным для беларускай навукі

25 студзеня, Слуцк /Кар. БЕЛТА/. Бягучы год, аб'яўлены ў Беларусі Годам навукі, павінен стаць пераломным для галіны. Аб гэтым заявіла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава ў час сустрэчы з калектывам ААТ "Слуцкі цукрова-рафінадны камбінат", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Чакаецца, што мерапрыемствы Года навукі нададуць новы імпульс развіццю акадэмічнай і вузаўскай навукі, распрацоўцы інавацый і ўкараненню айчынных распрацовак у рэальны сектар эканомікі. "Разлічваем, што гэты год будзе пераломным у рабоце навуковых арганізацый, перш за ўсё Нацыянальнай акадэміі навук. Паколькі інавацыйнае развіццё, якое абазначана прыярытэтным для Беларусі, немагчыма без сучасных навукова-тэхнічных распрацовак", - адзначыла Наталля Качанава.

У бліжэйшы час у Беларусі будзе зацверджана Дзяржаўная праграма інавацыйнага развіцця на 2016-2020 гады, якая вызначыць прыярытэтныя напрамкі развіцця навукі і задачы па асваенні інавацый у розных галінах эканомікі. Асаблівая ўвага пры гэтым будзе ўдзелена прымяненню інавацый у вытворчасці. "Інтэграцыя навукі і вытворчасці вельмі важная на сучасным этапе, - падкрэсліла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. - Неабходна, каб навукова-тэхнічныя распрацоўкі прымяняліся ў рэальным сектары эканомікі".

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава ў час сустрэчы з калектывам ААТ "Слуцкі цукрова-рафінадны камбінат"Наталля Качанава адзначыла дасягненні беларускіх вучоных у сферы касмічных тэхналогій, ІТ-тэхналогій, у машынабудаванні, медыцыне, у прыватнасці транспланталогіі. Асобна кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта спынілася на пытаннях развіцця фармацэўтычнай галіны. Доля беларускіх прэпаратаў на айчынным фармрынку павялічваецца, з'яўляюцца новыя беларускія лекавыя прэпараты - як аналагі імпартных, так і арыгінальныя распрацоўкі беларускіх вучоных. Адзін з такіх прыкладаў - прэпарат для лячэння раку крыві. Важна, каб такіх унікальных распрацовак не толькі ў фармацэўтыцы, але і іншых навуковых сферах было больш, падкрэсліла Наталля Качанава.

Асаблівую ўвагу яна ўдзяліла пытанням развіцця вузаўскай навукі. Усе яе дасягненні павінны знаходзіць прымяненне на практыцы, заявіла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. Яшчэ адзін прыярытэт - пашырэнне ўзаемадзеяння навучальных устаноў з прадпрыемствамі, каб яшчэ на этапе навучання студэнты маглі набыць пэўныя навыкі ў выбранай прафесіі. "Навучаючыся ў ВНУ, маладыя людзі не павінны быць адарванымі ад прадпрыемстваў. Гэта задача пастаўлена сёння перад Міністэрствам адукацыі. Яны актыўна працуюць над ёй, разглядаючы пры гэтым і тэрміны навучання ў ВНУ, і якасць тых праграм, па якіх навучаюцца маладыя людзі", - сказала Наталля Качанава.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава ў час сустрэчы з калектывам ААТ "Слуцкі цукрова-рафінадны камбінат"Паводле яе слоў, вырашэння патрабуюць і іншыя пытанні, звязаныя з беларускай навукай, у тым ліку па прыцягненні ў галіну большай колькасці маладых людзей, павелічэнні фінансавання перспектыўных навуковых даследаванняў і праектаў.

Наталля Качанава паведаміла, што ў бліжэйшы час у кіраўніка дзяржавы пройдзе нарада па пытаннях развіцця беларускай навукі, на якой будуць разгледжаны асноўныя задачы, якія стаяць перад вучонымі, і шляхі іх вырашэння.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі