Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

1 Jun 2018

Кабякоў заклікаў краіны СНД паскорыць падрыхтоўку пагаднення аб зоне свабоднага гандлю паслугамі

Кабякоў заклікаў краіны СНД паскорыць падрыхтоўку пагаднення аб зоне свабоднага гандлю паслугамі

1 чэрвеня, Душанбэ /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў заклікаў краіны СНД паскорыць падрыхтоўку пагаднення Садружнасці аб зоне свабоднага гандлю паслугамі. Аб гэтым кіраўнік беларускага ўрада заявіў сёння на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД у вузкім складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларускі бок вітае, што работа ў гэтым напрамку зрушылася з мёртвага пункта, аднак яшчэ нямала трэба будзе зрабіць", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Прынцыповага вырашэння патрабуе пытанне аб пашырэнні сферы прымянення пагаднення. Неабходна ўрэгуляваць асобныя аспекты ў сувязі з удзелам краін СНД у розных інтэграцыйных аб'яднаннях і арганізацыях - такіх як ЕАЭС і СГА. Там ужо дасягнуты пэўныя дамоўленасці аб лібералізацыі рынку паслуг. Беларускі бок выступае за максімальнае пашырэнне сферы прымянення пагаднення аб зоне свабоднага гандлю паслугамі СНД, падкрэсліў Андрэй Кабякоў.

Беларусь ініцыіруе распаўсюджванне зоны свабоднага гандлю на галіну электроннай камерцыі. У першую чаргу размова ідзе аб выбудоўванні безбар'ернай інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры, забеспячэнні тэхналагічнай сумяшчальнасці і стварэнні гібкай прававой базы для каардынацыі супрацоўніцтва краін Садружнасці.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, не менш важна ўніфікацыя правіл і працэдур рэгулявання дзяржаўных закупак. Нягледзячы на тое, што адпаведныя дакументы прыняты і ў СНД, і ў ЕАЭС, на прыктыцы ёсць праблемы з доступам на рынкі, канстатаваў прэм'ер-міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі