Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Крс 2016

Кабякоў: За кошт рэалізацыі беларускіх ініцыятыў у ЕАЭС закладваецца база для развіцця інтэграцыі

Кабякоў: За кошт рэалізацыі беларускіх ініцыятыў у ЕАЭС закладваецца база для развіцця інтэграцыі

13 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. За кошт рэалізацыі беларускіх ініцыятыў у ЕАЭС закладваецца база для далейшага развіцця інтэграцыі. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў сёння ў Маскве на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я хачу падзякаваць вам усім за ўсебаковую актыўную падтрымку беларускага старшынства ў ЕАЭС у 2015 годзе, - сказаў Андрэй Кабякоў, звяртаючыся да прэм'ер-міністраў краін саюза. - За кошт рэалізацыі нашых ініцыятыў у саюзе закладваецца база для далейшага развіцця еўразійскай інтэграцыі".

Кабякоў: За кошт рэалізацыі беларускіх ініцыятыў у ЕАЭС закладваецца база для развіцця інтэграцыіПрэм'ер-міністр Беларусі адзначыў, што цяпер у ЕАЭС ідзе актыўная работа на знешнім контуры, прычым як на ўсходнім, так і на заходнім вектарах. "Мінуў усяго год функцыянавання, а саюз ужо набывае рысы не проста інтэграцыйнага аб'яднання, - сказаў Андрэй Кабякоў. - І гэта правільны напрамак. Свет ужо нават не дзеліцца, ён раздзяліўся на блокі. Нас акружаюць краіны і аб'яднанні з моцнай эканомікай. Задача ЕАЭС - заняць дастойнае месца сярод іх".

Але, каб уключыцца ў такую работу, ЕАЭС патрэбны моцны фундамент унутры самога саюза, лічыць Андрэй Кабякоў. Менавіта таму Еўразійская эканамічная камісія ў сваёй рабоце павінна зыходзіць з пазіцыі пераемнасці ў вырашэнні задач.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі