Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Лют 2018

Кабякоў: У Беларусі ствараюцца максімальна прывабныя ўмовы для работы ІТ-кампаній

Кабякоў: У Беларусі ствараюцца максімальна прывабныя ўмовы для работы ІТ-кампаній

2 лютага, Алматы /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ствараюцца максімальна прывабныя ўмовы для работы ІТ-кампаній. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў сёння ў Алматы на пленарным пасяджэнні міжнароднага форуму "Лічбавы парадак дня ў эпоху глабалізацыі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусь вызначыла лічбавую трансфармацыю прыярытэтам нацыянальнага развіцця. Адзін з ключавых момантаў у гэтай рабоце - стварэнне максімальна прывабных умоў для работы перадавых ІТ-кампаній, татальнае ўстараненне бар'ераў для ўкаранення найноўшых тэхналогій, фарміраванне экасістэмы інавацый.

Важнейшым крокам у гэтым напрамку стаў прыняты ў снежні 2017 года дэкрэт нумар 8 "Аб развіцці лічбавай эканомікі". Ён мае на ўвазе ў тым ліку стварэнне беспрэцэдэнтных умоў для работы кампаній у Парку высокіх тэхналогій, які ўжо сёння з'яўляецца буйнейшым ІТ-кластарам Усходняй Еўропы з аб'ёмам вытворчасці праграмнага прадукту, які перавышае $1 млрд.

Дэкрэтам прадугледжаны нулявыя падатковыя стаўкі для кампаній - рэзідэнтаў Парка, свабода руху капіталу, выкарыстанне англійскага права пры заключэнні здзелак, іншыя сур'ёзныя прэферэнцыі. "Акрамя таго, у ПВТ поўнасцю легалізаваны і вызвалены ад падаткаў усе бізнесы на аснове тэхналогіі блокчэйн, аперацыі з крыптавалютамі, майнінг, правядзенне ICO. Па сутнасці, ствараецца "рэгулятарная пясочніца", дзе будуць адпрацоўвацца тонкія прававыя пытанні, звязаныя з выкарыстаннем апошніх тэхналагічных дасягненняў", - расказаў Андрэй Кабякоў.

Яшчэ адзін кампанент стратэгіі лічбавай трансфармацыі ў Беларусі - стварэнне новай сістэмы кіравання лічбавай трансфармацыяй. "У нас ёсць дакладнае разуменне, што гэта пытанне не зводзіцца толькі да тэхналогій, а ў большай меры датычыцца правільнага адміністравання пераўтварэнняў. Перад намі стаіць задача зрабіць усе галіны эканомікі ўспрымальнымі да інавацый. Стымуляваць, пашыраць, а дзесьці, я не пабаюся гэтага слова, і "насаджаць" інавацыйныя рашэнні. І адначасова стварыць сістэму, якая забяспечвае імгненнае рэагаванне на імклівыя тэхналагічныя змяненні", - растлумачыў прэм'ер-міністр. Адначасова Беларусь прадоўжыць міжнародную інтэграцыю лічбавай эканомікі краіны - перш за ўсё з партнёрамі па ЕАЭС.

Мэта форуму "Лічбавы парадак дня ў эпоху глабалізацыі" - прасоўванне рэгіёна ЕАЭС у глабальнай лічбавізацыі, умацаванне партнёрства ў гэтай сферы сярод краін-удзельніц. Асноўная тэма дыскусій - інтэграцыя інфармацыйных сістэм дзяржаў саюза. Праграма складаецца з пленарнай сесіі з удзелам прэм'ер-міністраў краін СНД, старшыні калегіі ЕЭК і міжнародных экспертаў, а таксама тэматычных сесій "Інавацыі і тэхналагічнае прадпрымальніцтва", "Лічбавы парадак дня ЕАЭС: ініцыятывы і праекты", "Лічбавізацыя прамысловасці (Індустрыя 4.0)", "Лічбавая трансфармацыя сельскай гаспадаркі ў ЕАЭС".

У рабоце форуму прымаюць удзел прэм'ер-міністры Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Узбекістана, афіцыйныя дэлегацыі Азербайджана і Таджыкістана, а таксама прадстаўнікі шэрага буйных міжнародных ІТ-кампаній.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі