Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Жнв 2016

Кабякоў: Прадпрыемствы-філіялы павінны ўмець забяспечваць сваю эканамічную ўстойлівасць

Кабякоў: Прадпрыемствы-філіялы павінны ўмець забяспечваць сваю эканамічную ўстойлівасць

3 жніўня, Баранавічы /Святлана Вячорка - БЕЛТА/. Прадпрыемствы - філіялы вялікіх вытворчасцей у рэгіёнах павінны ўмець забяспечваць устойлівасць свайго эканамічнага становішча. Аб гэтым заявіў сёння журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў у час рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер на многіх прадпрыемствах, размешчаных у рэгіёнах, няпростая сітуацыя, таму што рынкі нашых вялікіх машынабудаўнікоў праселі, аб'ёмы заказаў па кааперацыі скарачаюцца. Тут, як ніколі, важна, каб прадпрыемствы-філіялы маглі сябе падтрымліваць за кошт таго, што выпускаюць уласную прадукцыю, маюць уласныя продажы. І за кошт гэтага яны забяспечаць устойлівасць у сваім эканамічным становішчы", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Кабякоў: Прадпрыемствы-філіялы павінны ўмець забяспечваць сваю эканамічную ўстойлівасцьЁн прывёў у прыклад філіял ЗАТ "Атлант" - Баранавіцкі станкабудаўнічы завод, які сёння наведаў. Нягледзячы на ўсе складанасці, прадпрыемства "пачынае ўжо дэманстраваць дынаміку, якую можна назваць паступовым выхадам на траекторыю ўстойлівага эканамічнага росту", адзначыў Андрэй Кабякоў. У прыватнасці, тэмп росту аб'ёмаў вытворчасці за першае паўгоддзе тут склаў 114,4 працэнта. Прадпрыемства тэхнічна развіваецца - асвойваюцца новыя мадэлі кампрэсараў, рухавікоў пральных машын. Як паведаміў дырэктар завода Васіль Жаўнерчык, прадпрыемства адным з першых на тэрыторыі СНД асвоіла выпуск вырабаў з высокатрывалага сінтэтычнага чыгуна, якія вельмі запатрабаваны на расійскім рынку. На карце экспарту завода ў гэтым годзе з'явілася 17-я па ліку краіна - Сербія, куды ў хуткім часе будзе пастаўлена чарговая партыя прадукцыі.

"Баранавіцкі станкабудаўнічы завод - прыклад таго, як у такой няпростай сітуацыі неабходна працаваць. Перспектыва тут праглядаецца. Прычым важна тое, што філіял, які ўваходзіць у аб'яднанне "Атлант", мае свой істотны рынак як самастойная вытворчая адзінка. Гэта паказчык для тых прадпрыемстваў, якія маюць галаўныя прадпрыемствы", - сказаў на заканчэнне кіраўнік урада.

Сёння прэм'ер-міністр робіць рабочую паездку ў Брэсцкую вобласць. Акрамя Баранавіцкага станкабудаўнічага завода Андрэй Кабякоў наведаў сумеснае беларуска-расійскае прыватнае прадпрыемства па вытворчасці мэблі ТАА "Дыпрыз", Баранавіцкі малочны камбінат, азнаёміўся з ходам уборачных работ у ААТ "Агракамбінат "Мір". Кіраўніка ўрада ў паездцы суправаджае старшыня аблвыканкама Анатоль Ліс.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі