Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

27 Oct 2017

Кабякоў еўрапейскім інвестарам: Беларусь вызначае лёгкасць вядзення бізнесу

Кабякоў еўрапейскім інвестарам: Беларусь вызначае лёгкасць вядзення бізнесу

27 кастрычніка, Люксембург /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Беларусь вызначае лёгкасць вядзення бізнесу. Аб гэтым заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на адкрыцці беларуска-еўрапейскага івестыцыйнага форуму Belarus. Invest in tomorrow у Люксембургу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь вызначае лёгкасць вядзення бізнесу. Са 115-га месца ў рэйтынгу (Doing Business. - Заўвага БЕЛТА) са 180 краін мы выйшлі на 37-е месца. Усе гэтыя гады Беларусь - у ліку найбольш актыўных рэфарматараў. Няма ніводнай пазіцыі, дзе мы не рушылі б наперад. Наша стратэгія амбіцыйная - увайсці ў трыццатку краін-лідараў па спрыяльным інвестыцыйным клімаце", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Прысутным на форуме бізнесменам прэм'ер-міністр прапанаваў свабодны фармат стасункаў без доўгіх прамоў і глабальных дыскусій. "Мы тут, каб паказаць вам Беларусь такой, якая яна ёсць, развеяць стэрэатыпы, прадставіць магчымасці для вашых праектаў, шлях на вялікі агульны рынак Беларусі, Казахстана і Расіі", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Ён канстатаваў, што ў Люксембург прыляцеў вялікі эканамічны блок урада Беларусі. "Мы да вашых паслуг для таго, каб не толькі адказваць на пытанні, але і хутка, на месцы прымаць рашэнні. "Блумберг", "Стэндард энд Пурс", "Мудзіс", МВФ дадуць вам сухія лічбы. Я ж хачу сёння гаварыць аб магчымасцях для вашых кампаній, аб гарантыях для вашага бізнесу, аб сумесных праектах і даходнасці для вашых інвестыцый. У Беларусі вы ўсё гэта знойдзеце", - запэўніў прэм'ер-міністр.

Андрэй Кабякоў адзначыў, што ў Беларусі дзейнічае еўрапейскае заканадаўства, яно гарантуе правы інвестара. Дапускаецца прымяненне брытанскага, швейцарскага, амерыканскага і любога іншага права і арбітражу.

Ён падкрэсліў, што ў Беларусі адзін з самых нізкіх у Еўропе падаткаў на прыбытак карпарацый - 18 працэнтаў. Практычна поўнасцю ад падаткаў вызвалены высокатэхналагічныя прадпрыемствы.

"У нас вельмі добрая інфраструктура, магутная і надзейная энергасістэма. Па якасці інфраструктуры мы на 65-м месцы ў свеце са 155 краін. Гэта даныя Сусветнага банка, якія сведчаць аб інфраструктурнай забяспечанасці Беларусі", - сказаў кіраўнік урада.

Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што Беларусь - гэта геаграфічны цэнтр Еўропы, вароты ў вялікі эканамічны саюз з Казахстанам, Расіяй, Арменіяй і Кыргызстанам.

Акрамя таго, Беларусь становіцца буйнейшым лагістычным хабам у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, што з'яўляецца сур'ёзнай канкурэнтнай перавагай у глабальным свеце.

"У нас канкурэнтаздольная, якасная і недарагая рабочая сіла. Па індэксе развіцця чалавечага патэнцыялу ў Беларусі 51-е месца са 187 краін. Спалучэнне названых фактараў з моцнымі інстытутамі дзяржаўнай улады ствараюць унікальныя магчымасці для інвесціравання ў Беларусь", - лічыць прэм'ер-міністр.

Галоўная мэта беларуска-еўрапейскага інвестыцыйнага форуму - стварэнне эфектыўнай і арыентаванай на вынік рознаўзроўневай пляцоўкі для наладжвання ўстойлівага ўзаемадзеяння беларускіх крэдытна-фінансавых устаноў і суб'ектаў гаспадарання з еўрапейскімі партнёрамі і развіцця моцных, шмат у чым унікальных бакоў беларускай эканомікі (ІТ, лагістыка) сярод заходніх дзелавых колаў.

Запланавана правядзенне пленарнага пасяджэння і панэльных дыскусій. У прыватнасці, еўрапейскім інвестарам будзе прадастаўлена інфармацыя аб інвестыцыйным клімаце, банкаўскай сістэме, лібералізацыі фінансавага заканадаўства Беларусі.

Кабякоў: Беларусь мае намер захоўваць адкрыты характар эканомікі і прыцягваць замежныя інвестыцыі

Кабякоў: Беларусь гатова да выкарыстання самых сучасных форм інвесціравання

Кабякоў абмеркаваў з еўракамісарам Ханам узаемадзеянне Беларусі і ЕС

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі