Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Jun 2016

Кабякоў: Экалагічная палітыка з'яўляецца састаўной часткай нацыянальнай бяспекі

Кабякоў: Экалагічная палітыка з'яўляецца састаўной часткай нацыянальнай бяспекі

2 чэрвеня, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Экалагічная палітыка з'яўляецца састаўной часткай нацыянальнай бяспекі, заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў у час адкрыцця Форуму экалагічных рашэнняў, на якім прайшла прэзентацыя трэцяга Агляду рэзультатыўнасці экалагічнай дзейнасці Беларусі (АРЭД Беларусі), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Той факт, што АРЭД праходзіць трэці раз, сведчыць аб павышанай увазе нашай краіны да пытанняў навакольнага асяроддзя. Экалагічная палітыка з'яўляецца састаўной часткай нацыянальнай бяспекі, менавіта таму беражлівае стаўленне да ўсіх рэсурсаў, гарманічнае развіццё эканомікі ў спалучэнні з захаваннем прыроды стала тым напрамкам развіцця, які выбрала наша краіна", - падкрэсліў Андрэй Кабякоў.

Прэм'ер-міністр адзначыў, што Беларусь цалкам падтрымлівае намаганні ЕЭК ААН па правядзенні такіх аглядаў для краін з пераходнай эканомікай. "Высокі палітычны статус і аўтарытэтнасць АРЭД садзейнічаюць павышэнню іміджу краіны на сусветнай арэне і развіццю міжнародных сувязей. Для нас важна аб'ектыўная ацэнка замежных экспертаў, іх бачанне перспектыў нашага развіцця", - канстатаваў ён.

Пры гэтым Андрэй Кабякоў звярнуў увагу, што Беларусь не застаецца ўбаку ад сучасных тэндэнцый і можа прапанаваць свае напрацоўкі міжнароднай супольнасці. "Наша краіна першай з краін СНД укараніла прынцып пашыранай адказнасці вытворцаў, а таксама распрацавала сістэму мер па азеляненні эканомікі, якая накіравана на забеспячэнне рацыянальнага прыродакарыстання, занятасці насельніцтва і павышэнне канкурэнтаздольнасці беларускай прадукцыі", - расказаў ён.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, Беларусь будзе прадаўжаць работу па ўкараненні ўстойлівых мадэлей вытворчасці і спажывання ва ўсіх галінах эканомікі, пераходзе да зялёных закупак і ўкараненні інавацыйных тэхналогій.

Трэці АРЭД Беларусі быў праведзены экспертамі ЕЭК ААН у 2015 годзе. Ён з'яўляецца дзейсным інструментам пашырэння нацыянальнай прыродаахоўнай палітыкі і дае магчымасць не толькі абазначыць праблемы і задачы ў сферы аховы навакольнага асяроддзя, але і прыцягнуць для іх вырашэння экспертны і фінансавы патэнцыял міжнародных арганізацый і краін-донараў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі