Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Сак 2016

Кабякоў: Дасягненні беларускіх медыкаў з'яўляюцца прарыўнымі

Кабякоў: Дасягненні беларускіх медыкаў з'яўляюцца прарыўнымі

2 сакавіка, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Дасягненні беларускіх медыкаў з'яўляюцца прарыўнымі, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на ўрачыстай цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод прадстаўнікам працоўных калектываў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сярод узнагароджаных - медыцынскія работнікі. Вашы дасягненні - гэта сапраўды прарывы ў медыцыне: вельмі складаныя аперацыі, высокаэфектыўныя метады лячэння і дыягностыкі, новыя лякарствы. Мы часта чакаем ад урачоў цуду. І ён адбываецца, таму што вы робіце ў сваёй прафесіі ўсё магчымае, а часам і немагчымае. Дзякуй вам за гэта", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Кабякоў: Дасягненні беларускіх медыкаў з'яўляюцца прарыўныміАсобныя словы ўдзячнасці ён выказаў настаўнікам, выкладчыкам і вучоным, якія таксама сёння атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды. "Вы ўносіце вялікі ўклад у развіццё навукі, станаўленне інавацыйнай эканомікі, эканомікі ведаў, прафесійную падрыхтоўку падрастаючага пакалення", - адзначыў кіраўнік беларускага ўрада.

Кабякоў: Дасягненні беларускіх медыкаў з'яўляюцца прарыўныміСярод узнагароджаных - супрацоўнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце. "У сучасных умовах, калі свет змяняецца на вачах, акадэмія павінна больш уважліва і скрупулёзна падыходзіць да падрыхтоўкі інтэлектуальнага кіраўніцкага патэнцыялу, так неабходнага краіне", - лічыць Андрэй Кабякоў.

Кабякоў: Дасягненні беларускіх медыкаў з'яўляюцца прарыўнымі"Ёсць сярод узнагароджаных і тыя, хто рыхтуе будучых алімпійцаў. Размова ідзе аб кіраўніках спецыялізаваных дзіцяча-юнацкіх школ алімпійскага рэзерву. Ад вашай самаадданай працы ў многім залежыць прэстыж краіны на міжнароднай арэне. Беларускіх алімпійцаў ведаюць ва ўсім свеце. Кіраўнік дзяржавы неаднаразова заяўляў, што спорт з'яўляецца найлепшым дыпламатам", - сказаў прэм'ер-міністр. Ён выказаў надзею, што і гэты год стане паспяховым для спартсменаў на Гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра.

Дзяржаўныя ўзнагароды з рук кіраўніка беларускага ўрада сёння атрымалі каля 90 чалавек.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі