Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Кст 2017

Кабякоў: Беларусь разлічвае па выніках 2017 года дасягнуць тавараабароту з Турцыяй у памеры $1 млрд

Кабякоў: Беларусь разлічвае па выніках 2017 года дасягнуць тавараабароту з Турцыяй у памеры $1 млрд

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае па выніках 2017 года дасягнуць тавараабароту з Турцыяй у памеры $1 млрд. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў сёння на сустрэчы з турэцкай дэлегацыяй на чале з міністрам развіцця Турцыі Лютфі Элванам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Бакі абмеркавалі стан беларуска-турэцкага супрацоўніцтва ў галіне гандлю, прамысловай кааперацыі і інвестыцый, а таксама намецілі планы па далейшым развіцці ўзаемадзеяння ў шэрагу сфер, якія ўяўляюць узаемны інтарэс.

Турцыя ўваходзіць у лік важных і перспектыўных эканамічных партнёраў Беларусі. "За апошнія 10 гадоў аб'ём беларуска-турэцкага тавараабароту павялічыўся больш як у 5 разоў і перасягнуў па выніках 2016 года $800 млн. Спадзяёмся, што па выніках бягучага года нашым краінам удасца выйсці на паказчык тавараабароту $1 млрд", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Кіраўнік урада звярнуў увагу, што беларускія прамысловыя прадпрыемствы праяўляюць зацікаўленасць у стварэнні ў партнёрстве з турэцкімі кампаніямі зборачных вытворчасцей у Турцыі і сумесным прасоўванні прадукцыі на рынкі краін рэгіёна. "Два буйныя беларускія прамысловыя прадпрыемствы - "Гомсельмаш" і "Амкадор" - ужо вядуць работу з турэцкімі партнёрамі па стварэнні ў Турцыі зборачных вытворчасцей сельскагаспадарчых камбайнаў, а таксама будаўнічай, камунальнай і іншай спецыяльнай тэхнікі. Цяпер мы актыўна шукаем партнёра ў Турцыі для стварэння зборачнай вытворчасці беларускіх трактароў", - праінфармаваў Андрэй Кабякоў.

Прэм'ер-міністр адзначыў, што ў Беларусі рыхтуюцца да візіту прэм'ер-міністра Турцыі Біналі Йылдырыма ў пачатку лютага 2018 года.

Андрэй Кабякоў таксама выказаў надзею, што падрыхтаваны па заказе Міністэрства развіцця Турцыі аналітычны даклад "Турцыя-Беларусь: перспектывы супрацоўніцтва" дасць магчымасць турэцкім афіцыйным і дзелавым колам больш прадметна паглядзець на перспектывы супрацоўніцтва з нашай краінай. "У сваю чаргу таксама ўважліва вывучым гэты дакумент і возмем пад увагу выкладзеныя там рэкамендацыі", - рэзюмаваў ён.

Візіт міністра развіцця Турцыі ў Беларусь праходзіць 17-18 кастрычніка па запрашэнні беларускага боку. Праграмай візіту таксама запланавана правядзенне перагавораў з кіраўніцтвам беларускіх міністэрстваў эканомікі, замежных спраў і прамысловасці, наведванне індустрыяльнага парка "Вялікі камень", сустрэчы з прадстаўнікамі працуючых у Беларусі турэцкіх кампаній.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі