Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Стд 2017

Кабякоў: Беларусь разлічвае на развіццё гандлёва-эканамічных адносін з Сербіяй

Кабякоў: Беларусь разлічвае на развіццё гандлёва-эканамічных адносін з Сербіяй

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае на развіццё гандлёва-эканамічных адносін з Сербіяй, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на перагаворах са старшынёй урада Сербіі Аляксандрам Вучычам у вузкім складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сербія - адна з вядучых краін, цікавых Беларусі на Балканскім паўвостраве, гэта наш братэрскі народ, адзін з вядучых гандлёвых партнёраў у рэгіёне, - адзначыў Андрэй Кабякоў. - Таму вельмі разлічваем, што цяперашні візіт паслужыць перш за ўсё развіццю гандлёва-эканамічных адносін".

Кабякоў: Беларусь разлічвае на развіццё гандлёва-эканамічных адносін з Сербіяй Прэм'ер-міністр выказаў упэўненасць, што пры такіх адносінах дружба і супрацоўніцтва Беларусі і Сербіі атрымаюць далейшае развіццё. Кіраўнік урада падкрэсліў гатоўнасць Беларусі абмяркоўваць усе пытанні двухбаковага парадку дня.

Кабякоў: Беларусь разлічвае на развіццё гандлёва-эканамічных адносін з Сербіяй Аляксандр Вучыч у сваю чаргу падзякаваў беларускаму боку за цёплы прыём і гасціннасць. "Спадзяюся, што ў нас будзе магчымасць развіваць эканамічныя адносіны, Беларусь для нас дружалюбная краіна. Нашы добрыя палітычныя адносіны будуць садзейнічаць павелічэнню тавараабароту, гэта наша задача", - сказаў ён.

Цяперашні візіт з'яўляецца першым афіцыйным візітам старшыні ўрада Сербіі ў Беларусь.Кабякоў: Беларусь разлічвае на развіццё гандлёва-эканамічных адносін з Сербіяй

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі