Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Oct 2015

Кабякоў: Беларусь разглядае ААН як універсальную арганізацыю для вырашэння ключавых пытанняў сучаснасці

Кабякоў: Беларусь разглядае ААН як універсальную арганізацыю для вырашэння ключавых пытанняў сучаснасці

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разглядае ААН як універсальную арганізацыю для вырашэння ключавых пытанняў сучаснасці. Аб гэтым заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з памочнікам генеральнага сакратара ААН, намеснікам адміністратара Праграмы развіцця ААН, рэгіянальным дырэктарам па краінах Еўропы, СНД і Балтыі Джыхан Султанаглу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Андрэй Кабякоў адзначыў, што Беларусь займае актыўную пазіцыю на пляцоўцы ААН і лічыць яе адзінай універсальнай арганізацыяй на сусветнай арэне, адзіным інструментам прыняцця рашэнняў па ключавых пытаннях сучаснасці. "Адносіны Беларусі і ААН маюць самы цесны характар. Беларусь як адна з дзяржаў - заснавальніц арганізацыі займае паслядоўную некан'юнктурную пазіцыю ў падтрымку ААН", - падкрэсліў ён.

"Мы адстойваем цэнтральную ролю ААН у забеспячэнні ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця розных частак планеты", - дадаў прэм'ер-міністр.

Кабякоў: Беларусь разглядае ААН як універсальную арганізацыю для вырашэння ключавых пытанняў сучаснасціКіраўнік беларускага ўрада падкрэсліў, што пазітыўную дынаміку адносін ААН з Беларуссю ён у многім звязвае з асабістай уключанасцю ў гэты працэс Джыхан Султанаглу. "Мы бачым, наколькі шмат намаганняў прыкладаеце вы і вашы калегі, каб пацвердзіць высокі статус арганізацыі. Бачым, як напружана працуе прадстаўніцтва ААН у нашай краіне", - заўважыў ён.

У сваю чаргу Джыхан Султанаглу выказала меркаванне, што Беларусь за апошнія гады дасягнула відавочнага прагрэсу ў сацыяльна-эканамічным развіцці і гэтаму ёсць шмат доказаў. Напрыклад, нізкі ўзровень мацярынскай смяротнасці. Да таго ж яна адзначыла, што вельмі дынамічна развіваецца сталіца краіны, змяняецца яе знешні выгляд.

Таксама ў час сустрэчы была дадзена станоўчая ацэнка садзейнічанню, што аказваецца па лініі ПРААН па пытаннях інтэграцыі Беларусі ў сістэму сусветнага гандлю, укаранення сістэмы электроннага ўрада, гарманізацыі стандартаў абароны персанальных даных, пашырэння ўдзелу жанчын у палітычным і эканамічным жыцці краіны, павышэння эфектыўнасці выкарыстання электраэнергіі, пашырэння здаровага ладу жыцця, прафілактыкі ВІЧ/СНІД.

Акрамя таго, адбыўся абмен думкамі па перспектывах міжнароднага кансультацыйна-тэхнічнага садзейнічання Беларусі па лініі ПРААН.

Асобная ўвага ў час сустрэчы ўдзелена ўзаемадзеянню па чарнобыльскай тэматыцы ў кантэксце надыходзячай 30-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. З улікам таго, што ПРААН каардынуе міжнароднае супрацоўніцтва па Чарнобылі, бакі абмеркавалі распрацоўку новых стратэгічных падыходаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у гэтай галіне і правядзенне памятных мерапрыемстваў у красавіку 2016 года.

На сустрэчы таксама адзначана зацікаўленасць Беларусі ў далейшым пашырэнні супрацоўніцтва з ПРААН і іншымі арганізацыямі сістэмы ААН сацыяльна-эканамічнага профілю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі