Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Sep 2016

Кабякоў: Беларусь пераходзіць на новы ўзровень узаемадзеяння з міжнароднымі фінансавымі інстытутамі

Кабякоў: Беларусь пераходзіць на новы ўзровень узаемадзеяння з міжнароднымі фінансавымі інстытутамі

29 верасня, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Беларусь паслядоўна пераходзіць на новы ўзровень узаемадзеяння з міжнароднымі фінансавымі інстытутамі, заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на адкрыцці форуму "Пашыраючы гарызонты: інвестыцыі, фінансы, развіццё", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь паслядоўна пераходзіць на новы ўзровень узаемадзеяння з міжнароднымі фінансавымі інстытутамі. Сумеснымі намаганнямі мы выпрацоўваем і рэалізуем меры структурнай палітыкі ў эканоміцы і фінансах. Яны выкарыстоўваюцца пры падрыхтоўцы праграмных дакументаў краіны на бліжэйшую і сярэднетэрміновую перспектыву", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Паводле яго слоў, у аналагічным ключы прадугледжваецца праводзіць дыялог з бізнес-супольнасцю. "Наш форум сёння - канкрэтнае таго пацвярджэнне", - запэўніў прэм'ер-міністр.

Андрэй Кабякоў канстатаваў, што ў Беларусі сфарміравана нядрэнная заканадаўчая база для прыцягнення замежных інвестыцый. "Значная частка тэрыторыі краіны - гэта функцыянуючыя прэферэнцыйныя рэжымы для размяшчэння бізнесу ў рамках свабодных эканамічных зон, Парка высокіх тэхналогій, індустрыяльнага парка "Вялікі камень", - нагадаў кіраўнік урада.

Кабякоў: Беларусь пераходзіць на новы ўзровень узаемадзеяння з міжнароднымі фінансавымі інстытутаміФорум "Пашыраючы гарызонты: інвестыцыі, фінансы, развіццё" праходзіць у Мінску 29-30 верасня. Мэта мерапрыемства - у фармаце адкрытага дыялогу паміж прадстаўнікамі дзяржаўных органаў Беларусі, міжнародных фінансавых інстытутаў, замежных інвестараў, беларускай улады, нацыянальнага бізнесу і экспертнай супольнасці абмеркаваць актуальныя аспекты інвестыцыйнага супрацоўніцтва, прыцягнуць увагу патэнцыяльных інвестараў да Беларусі як перспектыўнай пляцоўкі для ўкладання капіталу.

Форум сабраў амаль 300 удзельнікаў. Эксперты абмяркоўваюць стратэгіі прыцягнення замежных інвестыцый у Беларусь, перспектывы інвестыцыйнага супрацоўніцтва з фінансавымі інстытутамі ЕС, Еўразійскага эканамічнага саюза і Кітая, а таксама магчымасці для прыцягнення да ўдзелу ў рэалізацыі праектаў амерыканскіх інвестараў і іншыя актуальныя пытанні. Плануецца выпрацаваць дарожную карту, якая задасць асноўныя напрамкі ўзгодненых дзеянняў па паляпшэнні інстытуцыянальнага асяроддзя для пашырэння магчымасцей па прыцягненні інвестыцый і фінансавання, што пасадзейнічае развіццю дзяржаўнага і прыватнага сектара беларускай эканомікі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі