VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Ліс 2017

Кабякоў: Беларусь нацэлена на практычную рэалізацыю ўсіх дамоўленасцей з Кітаем

Кабякоў: Беларусь нацэлена на практычную рэалізацыю ўсіх дамоўленасцей з Кітаем

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь нацэлена на практычную рэалізацыю ўсіх дамоўленасцей з Кітаем, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў сёння на сустрэчы з намеснікам міністра камерцыі КНР Фу Цзыінам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Урад Беларусі гатовы забяспечыць максімальна камфортныя ўмовы для практычнай рэалізацыі ўсіх двухбаковых праектаў і дамоўленасцей і вітае праводзімую работу па напаўненні гандлёва-эканамічных адносін новым зместам", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Кабякоў: Беларусь нацэлена на практычную рэалізацыю ўсіх дамоўленасцей з КітаемПрэм'ер-міністр звярнуў увагу, што дзякуючы сумесным намаганням палітычнае ўзаемадзеянне і супрацоўніцтва краін выйшла на беспрэцэдэнтна высокі ўзровень усебаковага стратэгічнага партнёрства. "Мы разглядаем Кітай у якасці стратэгічнага партнёра, а нашы сумесныя праекты - як інструмент умацавання супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, фінансава-крэдытнай, інвестыцыйнай, навукова-тэхнічнай і іншых галінах", - падкрэсліў кіраўнік урада.

Кабякоў: Беларусь нацэлена на практычную рэалізацыю ўсіх дамоўленасцей з КітаемБеларусь і Кітай заклалі трывалую аснову для пераходу ад крэдытна-інвестыцыйнага супрацоўніцтва да прамых інвестыцый і спалучэння вытворчага патэнцыялу краін. Цяпер бакам трэба прыкласці максімум намаганняў, каб дасягнуць пастаўленых мэт, заўважыў Андрэй Кабякоў.

Кабякоў: Беларусь нацэлена на практычную рэалізацыю ўсіх дамоўленасцей з КітаемУ партфелі інвестыцыйнага супрацоўніцтва дзвюх краін цяпер больш як 30 буйных сумесных праектаў, адзін з ключавых - Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень". Дзякуючы сумесным з Кітаем праектам і ўзаемадзеянню на доўгатэрміновай аснове Беларусь з'яўляецца важнай вузлавой платформай у будаўніцтве Эканамічнага пояса Шаўковага шляху.

Кабякоў: Беларусь нацэлена на практычную рэалізацыю ўсіх дамоўленасцей з КітаемФу Цзыін у сваю чаргу адзначыў, што кітайскі ўрад надае асаблівае значэнне рэалізацыі праекта па будаўніцтве індустрыяльнага парка "Вялікі камень" "Гэта знакавы праект, трансфармацыя нашай мадэлі ўзаемадзеяння - ад крэдытнага да інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Я наведаў сёння парк "Вялікі камень" і ўбачыў значны прагрэс", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход