У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Стд 2017

Кабякоў: Беларусь максімальна адказна падыходзіць да правядзення II Еўрапейскіх гульняў

Кабякоў: Беларусь максімальна адказна падыходзіць да правядзення II Еўрапейскіх гульняў

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь максімальна адказна падыходзіць да правядзення II Еўрапейскіх гульняў, заявіў сёння на першым пасяджэнні рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Беларусі прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Задача аб правядзенні Еўрапейскіх гульняў на найвышэйшым узроўні пастаўлена кіраўніком дзяржавы. Да Еўрагульняў засталося два з палавінай гады, але гэта толькі здаецца, што часу шмат. Усе выканаўцы павінны максімальна адказна падысці да вырашэння ўскладзеных на іх задач", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Кабякоў: Беларусь максімальна адказна падыходзіць да правядзення II Еўрапейскіх гульняўУ трохмесячны тэрмін павінен быць зацверджаны план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні Еўрапейскіх гульняў. "Яго праект падрыхтаваны ўжо і накіраваны зацікаўленым", - паведаміў Андрэй Кабякоў.

У час пасяджэння аргкамітэта было адзначана, што кіраўніцтва Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК) ужо канстатавала высокую гатоўнасць спартыўных аб'ектаў Мінска прыняць спаборніцтвы.

Права правядзення II Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе Беларусь атрымала на 45-м пасяджэнні Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК), якое ў кастрычніку 2016-га адбылося ў Мінску. I Еўрапейскія гульні прайшлі 12-28 чэрвеня 2015 года ў сталіцы Азербайджана Баку. Беларускія атлеты заваявалі на гэтым спартыўным форуме 43 медалі: 10 залатых, 11 сярэбраных і 22 бронзавыя. У медальным заліку зборная Беларусі заняла 7-е месца.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс