Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Крс 2015

Кабякоў: Беларусь гатова ўдзельнічаць у рэалізацыі найважнейшых будаўнічых праектаў у Ніжагародскай вобласці

Кабякоў: Беларусь гатова ўдзельнічаць у рэалізацыі найважнейшых будаўнічых праектаў у Ніжагародскай вобласці

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова ўдзельнічаць у рэалізацыі найважнейшых будаўнічых праектаў у Ніжагародскай вобласці. Аб гэтым заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з губернатарам Ніжагародскай вобласці Расійскай Федэрацыі Валерыем Шанцавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сярод найбольш перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва Андрэй Кабякоў адзначыў узаемныя пастаўкі прадукцыі, далейшае развіццё вытворчай кааперацыі. "Думаю, ёсць добрыя перспектывы ў будаўнічай галіне, - заўважыў прэм'ер-міністр. - Мы гатовы ўдзельнічаць у шэрагу найважнейшых праектаў, якія рэалізуюцца на тэрыторыі Ніжагародскай вобласці, і гэта на ўзаемнай аснове".

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з губернатарам Ніжагародскай вобласці Расійскай Федэрацыі Валерыем ШанцавымАкрамя таго, паводле слоў кіраўніка беларускага ўрада, уяўляе інтарэс узаемадзеянне ў турыстычнай і культурнай сферах, навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва. Ён адзначыў, што на Савеце дзелавога супрацоўніцтва самыя цікавыя напрамкі будуць разгледжаны больш дэталёва, што дапаможа знайсці новыя агульныя падыходы, а таксама нарасціць тавараабарот.

У сваю чаргу Валерый Шанцаў канстатаваў, што апошнім часам Беларусь і Ніжагародская вобласць па шэрагу прычын знізілі вынікі ўзаемнага супрацоўніцтва, з-за чаго зменшыўся тавараабарот. Ён нагадаў, што ў свой час ставілася задача дасягнуць тавараабарот $1 млрд, а цяпер ён складае амаль $600 млн.

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з губернатарам Ніжагародскай вобласці Расійскай Федэрацыі Валерыем ШанцавымУ сувязі з гэтым, паводле яго слоў, неабходна выкарыстоўваць усе існуючыя магчымасці і, у прыватнасці, супрацоўнічаць у галіне імпартазамяшчэння. Таксама можна выкарыстоўваць фінансавыя схемы, магчымасці, якія дабавілі б канкурэнтаздольнасці беларускім прадпрыемствам, што ўдзельнічаюць у конкурсных працэдурах у галіне будаўніцтва і закупак, дадаў губернатор.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі