Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Крс 2018

Кабякоў аб выніках I квартала: рост ВУП апярэджвае прагноз, але расслабляцца не трэба

Кабякоў аб выніках I квартала: рост ВУП апярэджвае прагноз, але расслабляцца не трэба

28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У эканоміцы Беларусі ў першым квартале 2018 года адзначаліся дадатныя тэндэнцыі росту, аднак расслабляцца не трэба, заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на пасяджэнні Савета Міністраў, дзе абмяркоўваюцца вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў першым квартале, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У цэлым у першым квартале ўзяты нядрэнны старт года. Разам з тым расслабляцца не трэба. У эканоміцы яшчэ ёсць вузкія месцы, якія патрабуюць прыняцця аператыўных і сістэмных мер. Базавыя падыходы да іх вырашэння вядомы. Задача - утрымаць дадатныя тэндэнцыі росту", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Па выніках студзеня-сакавіка выконваюцца 6 ключавых паказчыкаў эфектыўнасці работы ўрада і Нацыянальнага банка. Па сёмым паказчыку (прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове) статыстычныя даныя будуць вядомы бліжэй да сярэдзіны мая, але ёсць усе перадумовы, што ён таксама будзе выкананы.

Паводле ацэнкі прэм'ер-міністра, у пачатку года сфарміраваны добры зачын па тэмпах росту ВУП: істотна апярэджваецца прагноз (105,1 працэнта пры прагнозе на першы квартал 102,1 працэнта, на год - 103,5 працэнта). Яшчэ больш высокімі тэмпамі, чым ВУП, расце прадукцыйнасць працы - 105,9 працэнта за студзень-люты 2018 года. Рост валавога рэгіянальнага прадукту і прадукцыйнасці працы адзначаецца ва ўсіх рэгіёнах.

Ва ўмовах спрыяльнай знешнеэканамічнай кан'юнктуры экспарт тавараў і паслуг павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года амаль на 30 працэнтаў і склаў $6,2 млрд. "Знешні гандаль збалансаваны. За два месяцы маем дадатнае сальда тавараў і паслуг - $206 млн. Нагадаю, у студзені-лютым 2017 года дадатнае сальда было ўсяго $66 млн", - дадаў прэм'ер-міністр.

У той жа час Андрэй Кабякоў звярнуў увагу, што не трэба спадзявацца толькі на спрыяльныя знешнія ўмовы. "Работа па папулярызацыі беларускай прадукцыі павінна быць больш эфектыўнай. Не выкарыстаем сёння сітуацыю - заўтра нашы патэнцыяльныя экспартныя нішы могуць заняць іншыя", - падкрэсліў ён.

Рэнтабельнасць продажаў захавалася на ўзроўні студзеня-лютага 2017 года (7,3 працэнта), прытым што ў пачатку года павялічыліся амартызацыйныя адлічэнні. У прамысловасці рэнтабельнасць продажаў вырасла на 0,1 працэнтнага пункта да 8 працэнтаў.

Колькасць стратных арганізацый у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года зменшылася на 42 арганізацыі, або на 2,5 працэнта.

Захоўваецца інвестыцыйная актыўнасць: інвестыцыі ў асноўны капітал у першым квартале павялічыліся на 21,8 працэнта. Пры гэтым рост затрат на набыццё абсталявання істотна апярэджваў рост затрат на будаўніча-мантажныя работы (на 51,3 працэнта і 10,5 працэнта адпаведна).

На працягу ўжо трох месяцаў пасля зніжэння ў папярэдніх перыядах назіраецца рост у будаўнічай галіне (па выніках першага квартала прырост валавой дабаўленай вартасці 9,5 працэнта). "Аднак хацелася б лепш разумець усе складнікі гэтага росту. Прашу міністра архітэктуры і будаўніцтва далажыць аб сітуацыі ў галіне. Якіх вынікаў чакаць ад будаўнікоў у далейшым? Вы недацягваеце па экспарце паслуг, па выніках студзеня-лютага толькі 94 працэнты. Што зроблена для таго, каб змяніць гэту тэндэнцыю?" - запытаў Андрэй Кабякоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі