Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Aug 2015

Кабякоў: 2015 год стане сімвалічным для беларуска-пакістанскіх адносін

Кабякоў: 2015 год стане сімвалічным для беларуска-пакістанскіх адносін

11 жніўня, Мінск /Таццяна Лісатовіч - БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў упэўнены, што 2015 год стане сімвалічным для беларуска-пакістанскіх адносін. Аб гэтым кіраўнік беларускага ўрада сказаў сёння на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Пакістана Навазам Шарыфам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У гэтым годзе мы закладваем трывалы фундамент для збліжэння нашых эканамічных адносін. Перакананы, праз год мы выйдзем на зусім новы ўзровень адносін", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Кабякоў: 2015 год стане сімвалічным для беларуска-пакістанскіх адносінСадзейнічаць гэтаму будзе перш за ўсё стварэнне сумеснай беларуска-пакістанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. У Мінску 7 жніўня бягучага года адбылося яе першае пасяджэнне. "Высокі ўзровень сустаршынь камісіі з'яўляецца залогам хуткага і эфектыўнага вырашэння тых пытанняў, якія ўзнікаюць у гандлёва-эканамічнай сферы", - лічыць беларускі прэм'ер.

Існаванне гэтага інстытута, упэўнены ён, будзе садзейнічаць і таму, што бакі ў бліжэйшы час радыкальна наросцяць гандлёва-эканамічны абарот. На думку Андрэя Кабякова, $58 млн тавараабароту, які склаўся па выніках 2014 года, далёка не адпавядаюць патэнцыяльным магчымасцям бакоў. "Я лічу, што мы павінны ставіць перад сабой амбіцыйныя мэты. Стратэгічны характар адносін паміж нашымі краінамі дасць магчымасць забяспечыць рост па ключавых напрамках нашага супрацоўніцтва", - сказаў кіраўнік беларускага ўрада.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі