Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Oct 2015

Ярмошына не выключае доўгага пазітыўнага дыялогу з БДІПЧ АБСЕ

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына не выключае доўгага пазітыўнага дыялогу з БДІПЧ АБСЕ. Такое меркаванне яна выказала на тэлепраграме "Клуб рэдактараў" сёння ў эфіры канала "Беларусь 1", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адказваючы на пытанне аб тым, якая верагоднасць прызнання ў Еўропе вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, Лідзія Ярмошына адзначыла: "У іх ёсць пэўныя патрабаванні, ёсць свае стандарты, якія яны ў прынцыпе навязваюць. І ўсё іншае - нават, можа, больш дэмакратычнае, але "не такое" - ніколі не ацэньваецца пазітыўна".

"Я думаю, наперадзе яшчэ доўгі дыялог, няхай гэта будзе доўгі пазітыўны дыялог. Гэта значна лепш, чым ветлівае адхіленне адзін ад аднаго або халоднае маўчанне", - падкрэсліла кіраўнік ЦВК.

Галоўны рэдактар газеты "СБ. Беларусь сегодня" Павел Якубовіч лічыць, што для некаторай часткі эліты з Еўрапейскага саюза перамога Лукашэнкі на выбарах азначае, што яны былі несумленнымі, нетранспарэнтнымі і г.д., такі зыход выбараў іх не задавальняе пры любых складніках. З іншага боку, у еўрапейскіх палітыкаў на фоне сённяшніх геапалітычных узрушэнняў з'яўляецца неабходнасць скарэкціраваць палітыку адносна Беларусі.

У сваю чаргу незалежны наглядальнік, дэпутат парламента Сербіі Драгамір Карыч назваў сябе аптымістам - ён не выключыў таго, што ў Еўропе "выбары ў цэлым прызнаюць і зробяць нейкія заўвагі (яны заўсёды ёсць і заўсёды будуць)".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі