Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Ліс 2016

Ярмошына: Беларускія партыі становяцца больш актыўнымі, але яркіх палітыкаў пакуль не хапае

Ярмошына: Беларускія партыі становяцца больш актыўнымі, але яркіх палітыкаў пакуль не хапае

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія партыі становяцца больш актыўнымі, але яркіх палітыкаў пакуль не хапае. Такое меркаванне 18 лістапада выказала старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, сустракаючыся з удзельнікамі стартавай акцыі праекта "Студэнцкая ліга маладых выбаршчыкаў" у БДУ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Удзельнікі стартавай акцыі пацікавіліся ў кіраўніка ЦВК, чаму, на яе думку, пэўная частка выбаршчыкаў на выбарах галасуе супраць усіх кандыдатаў. "Тое, што выбаршчык галасуе супраць усіх, сведчыць аб дэфіцыце сапраўдных палітыкаў, яркіх, крэатыўных. Палітычная сістэма павінна над гэтым працаваць, партыі павінны над гэтым працаваць перш за ўсё, і тады ў нас не будзе ў гэтым праблем", - лічыць Лідзія Ярмошына.

У Беларусі 15 партый, але ў выбарчых кампаніях удзельнічаюць, як правіла, не больш за восем. "Хоць працэс усё ж такі пайшоў, - сказала Лідзія Ярмошына. - Партыі як-ніяк пачалі працаваць, яны сталі лепшымі, больш актыўнымі, чым пяць гадоў таму".

Калі ў Беларусі пяройдуць да змешанай выбарчай сістэмы, то гэта можа стаць дадатковым стымулам для развіцця партый, пасадзейнічае з'яўленню большай колькасці прыкметных палітыкаў, дадала старшыня ЦВК.

Пасля заканчэння сустрэчы Лідзія Ярмошына ў размове з карэспандэнтам БЕЛТА адзначыла, што праекты, падобныя да Студэнцкай лігі маладых выбаршчыкаў, неабходны ўсюды. Пачынаць трэба са школьнікаў, каб прывіваць традыцыі ўдзелу ў выбарах. Сваю ролю ў гэтым адыгрывае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, аднак БРСМ аб'ектыўна не можа ахапіць усю моладзь. У гэту работу маглі б уключыцца іншыя арганізацыі, працоўныя калектывы.

Стартавая акцыя праекта "Студэнцкая ліга маладых выбаршчыкаў" адбылася на факультэце філасофіі і сацыяльных навук БДУ. Асноўная мэта стварэння Лігі - фарміраванне палітычнай культуры моладзі і павышэнне яе электаральнай актыўнасці. Маладыя выбаршчыкі вывучаюць прававыя пытанні, якія датычацца выбарчага права. Для іх праводзяцца сустрэчы, круглыя сталы з дэпутатамі, а таксама мерапрыемствы, накіраваныя на пашырэнне кругагляду.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс