Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Feb 2018

Ярмошына аб папярэдніх выніках: выбары прайшлі арганізавана, пры высокай яўцы выбаршчыкаў

Ярмошына аб папярэдніх выніках: выбары прайшлі арганізавана, пры высокай яўцы выбаршчыкаў

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выбары прайшлі арганізавана, пры высокай яўцы выбаршчыкаў, паведаміла журналістам старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, каменціруючы папярэднія вынікі галасавання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Выбары прайшлі арганізавана, пры высокай яўцы выбаршчыкаў. Яна была даволі высокая ў перыяд датэрміновага галасавання: 35 працэнтаў - гэта нямала", - сказала Лідзія Ярмошына.

Што датычыцца паведамленняў аб парушэннях, адзначыла старшыня ЦВК, без гэтага ні адны выбары не праходзяць. У прыватнасці, у Бабруйску занеслі запрашэнні і лістоўкі выбаршчыкам не той выбарчай акругі. "Таму што акругі гарадскія невялікія, ідуць межы па дамах, па завулках. На адным баку адна акруга, на другім баку іншая. Давялося мяняць", - сказала яна.

Пра папярэднія вынікі галасавання беларусы змогуць даведацца 19 лютага. "Асноўныя лічбы па самых вялікіх саветах, прынамсі па персаналіях, спадзяюся, мы выкладзем ноччу. Ужо раніцай журналісты і выбаршчыкі змогуць іх убачыць", - сказала Лідзія Ярмошына. Размова ідзе аб Мінскім гарадскім Савеце і абласных Саветах дэпутатаў. Будзе таксама вядома, колькі наогул выбрана дэпутатаў усіх узроўняў. Пазней (таму што іх трэба выверыць Цэнтральнай камісіяй) будуць прадстаўлены падрабязныя табліцы з сацыяльным, адукацыйным, узроставым, дэмаграфічным, гендарным зрэзам тых, хто выбраны дэпутатамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі