Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Снж 2025

"Яркае i змястоўнае выступленне". Пуцін расказаў, што глядзеў выступленне Лукашэнкі на УНС у прамым эфіры


Уладзімір Пуцін. Фота kremlin.ru

19 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паведаміў, што глядзеў напярэдадні выступленне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на VII Усебеларускім народным сходзе ў прамым эфіры. Аб гэтым ён расказаў на штогадовай вялікай прэс-канферэнцыі і прамой лініі ў сумешчаным фармаце "Вынікі года з Уладзімірам Пуціным", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я ўчора глядзеў у прамым эфіры выступленне Прэзідэнта Беларусі на Усебеларускім сходзе. І павінен яго павіншаваць. Гэта было вельмі эмацыянальнае, яркае і змястоўнае выступленне", - сказаў Уладзімір Пуцін.

"І хачу выказаць яму словы ўдзячнасці за ацэнку стану расійска-беларускіх адносін", - дадаў Прэзідэнт РФ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі