Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Стд 2017

Ярашэнка: Бягучы год павінен стаць прарыўным у прыцягненні інвестараў у "Вялікі камень"

Ярашэнка: Бягучы год павінен стаць прарыўным у прыцягненні інвестараў у

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бягучы год павінен стаць прарыўным у прыцягненні інвестараў у "Вялікі камень", паведаміў сёння ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА кіраўнік ДУ "Адміністрацыя Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Індустрыяльны парк "Вялікі камень" Аляксандр Ярашэнка.

"Тыя 8 інвестараў, ужо зарэгістраваныя ў нашым парку, прыйшлі ў асноўным у 2015 годзе, акрамя "САС Індастрыял", які прыйшоў у канцы 2016-га. Але 2017 год павінен стаць прарыўным менавіта ў гэтым напрамку, каб праз год, падводзячы вынікі, нам было не сорамна расказваць аб прыцягнутых інвестарах. Работы наперадзе яшчэ шмат", - падкрэсліў Аляксандр Ярашэнка.

Кіраўнік ДУ "Адміністрацыя Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Індустрыяльны парк "Вялікі камень" адзначыў, што ў плане прыцягнення інвестараў пакуль не задаволены работай парка. "Але пры гэтым праведзена вялікая работа ў галіне стварэння інфраструктуры для ўваходжання інвестараў. Яна ідзе паспяховымі тэмпамі, з апярэджаннем графіка", - растлумачыў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі