Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Ліп 2016

Японія зацікаўлена інвесціраваць у эканоміку высокіх тэхналогій Беларусі

Японія зацікаўлена інвесціраваць у эканоміку высокіх тэхналогій Беларусі

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Японія зацікаўлена інвесціраваць у беларускую эканоміку высокіх тэхналогій. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам дэпутат Палаты прадстаўнікоў, кіраўнік групы дружбы "Японія - Беларусь" парламента Японіі Гэньіціра Сата перад сустрэчай з намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Віктарам Гумінскім, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наколькі мне вядома, Прэзідэнт і ўрад Беларусі прыкладаюць вялікія намаганні для развіцця эканомікі ў галіне інфармацыйных тэхналогій. Сёння мы плануем наведаць Парк высокіх тэхналогій, які звязаны з буйной японскай кампаніяй Rakuten. Мы спадзяёмся на далейшае супрацоўніцтва для прыцягнення японскіх інвестыцый у эканоміку Беларусі ў гэтай і іншых сферах", - сказаў Гэньіціра Сата.

Ён адзначыў, што ў Беларусі эфектыўна працуе шэраг вядомых японскіх кампаній, японскія парламентарыі зацікаўлены павялічваць іх колькасць для атрымання ўзаемнай выгады.

Японія зацікаўлена інвесціраваць у эканоміку высокіх тэхналогій БеларусіНараўне з развіццём эканамічнага партнёрства Японія зацікаўлена паглыбляць культурныя і гуманітарныя сувязі з Беларуссю, дадаў Гэньіціра Сата. "У час гэтага візіту мы хочам абмяняцца з беларускімі калегамі інфармацыяй у галіне ядзернай бяспекі для больш хуткай ліквідацыі наступстваў і прадухілення катастроф, падобных да тых, што адбыліся ў Чарнобылі і Фукусіме. Гэта вельмі аб'ядноўвае нас", - канстатаваў ён.

Гэньіціра Сата лічыць важным развіваць кантакты паміж краінамі не толькі на ўзроўні ўрада, але і паміж звычайнымі грамадзянамі. "Зусім хутка ў Беларусь прыедзе група дзяцей з прэфектуры Фукусіма. Мы вельмі ўдзячны за такую магчымасць для іх", - сказаў на заканчэнне ён.

Віктар Гумінскі адзначыў вялікі ўклад Гэньіціра Сата ва ўмацаванне беларуска-японскіх адносін. "Нягледзячы на тое што нашы краіны знаходзяцца на вялікай адлегласці, гэта не перашкаджае ўсебаковаму развіццю адносін і супрацоўніцтва. Мы таксама ўдзячны Японіі за неацэнную дапамогу па ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС", - рэзюмаваў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі