Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Жнв 2014

Якасць будаўнічых работ на БелАЭС вельмі высокая

Якасць будаўнічых работ на БелАЭС вельмі высокая

28 жніўня, Мінск /Марыя Дзмітрыева - БЕЛТА/. Якасць будаўнічых работ на Беларускай атамнай электрычнай станцыі вельмі высокая. Такую думку выказаў галоўны інжынер праекта Беларускай АЭС ААТ "Атампраект" Павел Бязрукаў у час прэс-тура Міністэрства энергетыкі, Міністэрства інфармацыі Беларусі і ААТ "Атампраект" на гэта прадпрыемства і будуемую Ленінградскую атамную электрастанцыю-2 (ЛАЭС-2), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы вельмі задаволены ўзроўнем і падыходам да справы беларускіх будаўнікоў. Яны працуюць акуратна, дакладна прытрымліваюцца зацверджанага графіка", - сказаў Павел Бязрукаў.

Прадстаўнікі ААТ "Атампраект" рэгулярна ажыццяўляюць на пляцоўцы будуемай станцыі аўтарскі нагляд. У выніку робіцца вывад аб адпаведнасці будаўнічых, тэхнічных, тэхналагічных рашэнняў і дзеянняў будаўнікоў зацверджанай дакументацыі. "На тэрыторыі будуемай АЭС пастаянна працуюць некалькі нашых спецыялістаў", - адзначыў Павел Бязрукаў. У выпадку неабходнасці пры пашырэнні будаўніцтва будзе пашырацца і склад прадстаўнікоў ААТ "Атампраект". Спецыяліст падкрэсліў, што канфліктных сітуацый, звязаных з будаўніцтвам БелАЭС, на пляцоўцы не ўзнікала.

ААТ "Атампраект" было створана 1 ліпеня 2014 года на базе ААТ "Галаўны інстытут "УНДПІЭТ" і Санкт-Пецярбургскага "Атамэнергапраекта", аб'яднанне якіх пачалося ў 2012 годзе. "Атампраект" з'яўляецца вядучым прадпрыемствам дзяржкарпарацыі "Расатам". Яно ажыццяўляе комплекснае праектаванне аб'ектаў атамнай галіны, навуковыя даследаванні і распрацоўку ядзерных энергатэхналогій новага пакалення.

Беларуская атамная электрастанцыя будуецца па праекце "АЭС-2006", распрацоўшчыкам якога стала ААТ "Санкт-Пецярбургскі навукова-даследчы і праектна-канструктарскі інстытут "Атамэнергапраект". Праект прадугледжвае наяўнасць удасканаленых вода-вадзяных рэактараў пакалення "тры плюс" павышанай надзейнасці і бяспекі. "АЭС-2006" поўнасцю адпавядае міжнародным нормам і рэкамендацыям МАГАТЭ. Беларуская АЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт. Генеральным праекціроўшчыкам і генеральным падрадчыкам з'яўляецца аб'яднаная расійская кампанія ААТ "НІАЭП" - ЗАТ "АБЭ". У адпаведнасці з генеральным кантрактам на будаўніцтва станцыі першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2018 годзе, другі - у 2020-м.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі