Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Жнв 2023

Як у Беларусі працуюць над стварэннем уласнай медыцынскай вакцыны

Як у Беларусі працуюць над стварэннем уласнай медыцынскай вакцыны
Фота з архiва

28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На тэлеканале СТБ дырэктар прадпрыемства "БелВітуніфарм" Сяргей Бальшакоў расказаў аб стварэнні беларускай медыцынскай вакцыны, паведамляе БЕЛТА.

У гэтым годзе прадпрыемству спаўняецца 93 гады. З іх больш за 60 гадоў супрацоўнікі "БелВітуніфарма" ў той ці іншай ступені працуюць з вакцынамі. Для гэтага адпрацоўваліся розныя тэхналогіі. Усё гэта дало магчымасць упершыню стварыць беларускую медыцынскую вакцыну. Паводле слоў Сяргея Бальшакова, платформа для стварэння вакцыны была адпрацавана на вірусе COVID-19. Гэта платформа можа працаваць з грыпам, гепатытам, воспай і яшчэ шэрагам хвароб, якія праходзяць дадатковую апрабацыю сёння.

На тэрыторыі прадпрыемства будуецца новы будынак агульнай плошчай больш за 10 тыс. кв.м. "Калі браць метраж, то вакцынавы цэх для жывёл тут у два разы меншы, чым вакцынавы цэх для чалавека. Гэта звязана з высокай ступенню чыстаты ў памяшканні. Пры стварэнні вакцыны для жывёл захоўваецца вельмі высокі ўзровень чыстаты, а для чалавечай ён яшчэ ў 4-5 разоў вышэйшы", - падкрэсліў Сяргей Бальшакоў.

Ён адзначыў, што ў Беларусі хапае спецыялістаў для работы ў такой галіне. "Я скажу вялікі дзякуй і Акадэміі навук, і Міністэрству аховы здароўя, і Міністэрству адукацыі, што сёння гэта тэматыка падтрымліваецца і ў навучальных установах: БДУ, Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Машэрава, Палескі дзяржуніверсітэт маюць факультэты біятэхналогій", - рэзюмаваў Сяргей Бальшакоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі