Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Sep 2015

Гусакоў: Беларуская навука за апошнія 15 гадоў зрабіла прарыў

Гусакоў: Беларуская навука за апошнія 15 гадоў зрабіла прарыў3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская навука за апошнія 15 гадоў зрабіла прарыў. Аб гэтым заявіў сёння журналістам старшыня Прэзідыума НАН Уладзімір Гусакоў на адкрыцці выстаўкі-кірмашу дасягненняў беларускай акадэмічнай навукі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нельга сказаць, што ў нас вырашаны ўсе праблемы. Ёсць цяжкасці, якія трэба вырашаць, але тое, што дасягнута за апошнія 10-15 гадоў, - гэта прарыў", - лічыць Уладзімір Гусакоў.

Гусакоў: Беларуская навука за апошнія 15 гадоў зрабіла прарыўСтаршыня Прэзідыума НАН Беларусі звярнуў увагу на тое, што перад НАН пастаўлены задачы інтэгравацца ў эканоміку, працаваць на эканоміку, забяспечваць інавацыйнае развіццё краіны, навукова-тэхнічны прагрэс. І гэтыя задачы паспяхова вырашаюцца.

Гусакоў: Беларуская навука за апошнія 15 гадоў зрабіла прарыўУладзімір Гусакоў адзначыў, што беларуская навука заўсёды была высокаразвітой. "Але пасля распаду Савецкага Саюза мы аказаліся без сродкаў да існавання, спыніліся буйныя ваенныя і прамысловыя заказы. Давялося перабудоўвацца і шукаць новых заказчыкаў, і цяпер НАН Беларусі дасягнула стадыі ўстойлівага развіцця", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі