Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Снж 2014

Гур'янаў: Беларусь мае намер стаць актыўным удзельнікам выстаўкі "ЭКСПА-2017" у Астане

Гур'янаў: Беларусь мае намер стаць актыўным удзельнікам выстаўкі

11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь пацвердзіла свой удзел у Сусветнай спецыялізаванай выстаўцы "ЭКСПА-2017" у Астане, паведаміў журналістам у час сустрэчы з першым намеснікам міністра замежных спраў Казахстана Рапілем Жашыбаевым намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур'янаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння казахстанская дэлегацыя ўручыла нам арыгінал афіцыйнага запрашэння ад Прэзідэнта Казахстана ў адрас Прэзідэнта Беларусі аб удзеле ў выстаўцы "ЭКСПА-2017". Карыстаючыся выпадкам, мы пацвердзілі нашу гатоўнасць і імкненне стаць актыўнымі ўдзельнікамі выстаўкі", - адзначыў ён.

У час сустрэчы прадстаўнікі дэлегацыі Казахстана прадэманстравалі першую прэзентацыю "ЭКСПА-2017", дзе расказалі аб сваёй краіне, а таксама аб магчымасцях удзелу і ўмовах, якія прадастаўляе Казахстан удзельнікам "ЭКСПА".

"Мы ўдзячны беларускаму боку за падтрымку і вялікую цікавасць да нашай выстаўкі, тэма якой - энергія будучага. У час візіту мы правядзём шэраг сустрэч з прадстаўнікамі беларускага бізнесу, а таксама наведаем Нацыянальную акадэмію навук. Упэўнены, што Беларусь будзе прадстаўлена на "ЭКСПА-2017" на самым высокім узроўні", - падкрэсліў першы намеснік міністра замежных спраў Казахстана і камісар міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "ЭКСПА-2017" Рапіль Жашыбаеў.

Сёння прайшла сустрэча казахстанскай дэлегацыі з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем, на якой бакі абмеркавалі пытанні ўдзелу ў "ЭКСПА-2017" і двухбаковага супрацоўніцтва. Акрамя таго, Рэспубліканскі саюз турыстычных асацыяцый Беларусі і Нацыянальная кампанія "Астана ЭКСПА-2017" падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве ў сферы турызму.

Сусветная спецыялізаваная выстаўка "ЭКСПА", якая закране тэму альтэрнатыўных і аднаўляльных крыніц энергіі, пройдзе ў Астане ў 2017 годзе. Плануецца, што удзел у ёй прымуць прадстаўнікі больш як 140 краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі