У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Крс 2016

Гумінскі заклікаў Парламенцкую канферэнцыю Балтыйскага мора развіваць супрацоўніцтва

Гумінскі заклікаў Парламенцкую канферэнцыю Балтыйскага мора развіваць супрацоўніцтва

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі на сустрэчы з дэлегацыяй Парламенцкай канферэнцыі Балтыйскага мора (ПКБМ) заклікаў яе забыць крыўды і развіваць супрацоўніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Узаемадзеянне паміж беларускім парламентам і Парламенцкай канферэнцыяй Балтыйскага мора да сённяшняга дня нельга ацаніць адназначна - станоўчае яно ці адмоўнае. Для гэтага былі, відаць, пэўныя падставы, магчыма, недастатковае разуменне ў чымсьці аднаго з бакоў. Але я не хацеў бы, каб мы крыўдзіліся на тое, што ў нас няма цеснага кантакту. Я лічу, што ваш візіт пакладзе аснову для большага разумення паміж намі", - сказаў Віктар Гумінскі.

Гумінскі заклікаў Парламенцкую канферэнцыю Балтыйскага мора развіваць супрацоўніцтваНамеснік старшыні расказаў, што яшчэ ў 2010 годзе Беларусь падала заяўку ў ПКБМ, каб стаць наглядальнікам. У 2015 годзе краіна двойчы пацвердзіла свой намер супрацоўнічаць па самых розных напрамках і адзначыла, што заяўка застаецца ў сіле. "Жаданне стаць наглядальнікам не з'яўляецца самамэтай. Але з улікам таго, што наш парламент супрацоўнічае са многімі рэгіянальнымі арганізацыямі, з'яўляецца там наглядальнікам або нават актыўным членам, мы хацелі супрацоўнічаць і з такой паважанай арганізацыяй, як Парламенцкая канферэнцыя Балтыйскага мора. Скажу адкрыта: калі не атрымаецца, як хацелася, трагедыі рабіць не будзем. Прадоўжым працаваць на двухбаковым узроўні, як робім сёння", - сказаў Віктар Гумінскі.

Ён выказаў упэўненасць, што візіт Парламенцкай канферэнцыі Балтыйскага мора стане важным крокам ва ўмацаванні ўзаемадзеяння паміж беларускім парламентам і ПКБМ на карысць народаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс