У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

14 Чэр 2016

Гумінскі: Беларусь бачыць у Афганістане новага партнёра для развіцця ўсебаковага супрацоўніцтва

Гумінскі: Беларусь бачыць у Афганістане новага партнёра для развіцця ўсебаковага супрацоўніцтва

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь бачыць у Афганістане новага партнёра для развіцця ўсебаковага супрацоўніцтва, заявіў сёння намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Віктар Гумінскі на сустрэчы з віцэ-спікерам Сената Ісламскай Рэспублікі Афганістан Фархадам Гулямам Сахі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь ніколі не разглядала і не разглядае Афганістан як дзяржаву, ад якой зыходзіла б пагроза для нашых нацыянальных інтарэсаў. Хоць, вядома, некаторыя праблемы застаюцца. Перш за ўсё гэта наркатрафік і незаконная міграцыя. Але ў цэлым Беларусь бачыць у Ісламскай Рэспубліцы Афганістан свайго новага партнёра ў развіцці эканамічнага і іншага ўсебаковага супрацоўніцтва", - сказаў Віктар Гумінскі.

Віцэ-спікер Палаты прадстаўнікоў асобна падкрэсліў: "Мы з болем часам назіраем акты тэрарызму на тэрыторыі Афганістана. Вядома, са свайго боку ў рамках ААН робім усё магчымае, каб садзейнічаць мірнаму ўрэгуляванню працэсу. Мы шчыра жадаем афганскаму народу міру і стабільнасці". Таксама Віктар Гумінскі звярнуў увагу, што парламенцкая дэлегацыя з Афганістана ўпершыню наведвае сёння Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. У сваю чаргу Фархад Гулям Сахі перадаў яму запрашэнне наведаць Афганістан.

Раней беларускія і афганскія парламентарыі праводзілі сустрэчу ў 2006 годзе ў час сесіі МПА СНД у Санкт-Пецярбургу. Тады была падкрэслена неабходнасць актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і наладжвання міжпарламенцкіх сувязей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі