Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Врс 2017

Грымсан: Беларусі неабходна выкарыстоўваць патэнцыял моладзі для стварэння новых прадпрыемстваў

Грымсан: Беларусі неабходна выкарыстоўваць патэнцыял моладзі для стварэння новых прадпрыемстваў

24 верасня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Беларусі неабходна выкарыстоўваць патэнцыял моладзі для стварэння новых прадпрыемстваў. Такое меркаванне ў праграме "Карціна свету" ў суботнім эфіры канала "РТР-Беларусь" выказаў пяты прэзідэнт Ісландыі Олафур Рагнар Грымсан, паведамляе БЕЛТА.

Адказваючы на пытанне вядучага праграмы аб магчымых агульных інтарэсах Беларусі і Ісландыі, крыніцах павышэння ўзроўню жыцця насельніцтва, экс-прэзідэнт Ісландыі падкрэсліў, што бачыць перспектыву ў выкарыстанні творчых сіл моладзі. "Гэта галоўная крыніца энергіі, якую мы маем, трэба толькі даць магчымасць моладзі ствараць новыя прадпрыемствы", - сказаў Олафур Грымсан. Сваё меркаванне ён растлумачыў на прыкладзе Ісландыі: "У нас маленькая краіна, але ў яе ёсць некалькі буйнейшых прадпрыемстваў у сваіх сферах дзейнасці. Усе яны некалі пачыналі з двух-трох чалавек. Сакрэт у тым, што асобным групам нашай моладзі ўдаецца выкарыстоўваць свае магчымасці, патэнцыял для стварэння новых прадуктаў, якія за адносна кароткі час могуць атрымаць распаўсюджанне па ўсім свеце. Таму ў Беларусі, Ісландыі, такіх краін, як Данія, Нарвегія ніколі раней не было настолькі вялікіх магчымасцей, каб дабіцца поспеху пры адносна невялікіх расходах".

Яшчэ адным важным аспектам экс-прэзідэнт Ісландыі лічыць неабходнасць развіцця турызму. У якасці прыкладу ён прывёў паспяховую дзейнасць ісландскай Блакітнай Лагуны. "Турысты плацяць немалыя грошы, каб выкупацца ў простай вадзе, якая засталася ад работы электрастанцыі. Таму і Беларусь, і любая іншая краіна здольны ствараць новыя магчымасці для ўзнікнення рабочых месц, прыцягнення турыстаў і павышэння ўзроўню жыцця. Важна глядзець на сваю краіну не толькі ўласнымі вачамі, але і вачамі іншых. Што нам падаецца звычайным, турыстаў можа здзіўляць", - сказаў Олафур Грымсан, падкрэсліўшы, што ў кожнай краіне ёсць крыніцы новых уражанняў для іншаземцаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі