Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Снж 2015

Грыдзюшка: Калядны конкурс вакалістаў адкрывае новыя галасы

Грыдзюшка: Калядны конкурс вакалістаў адкрывае новыя галасы

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі міжнародны Калядны конкурс вакалістаў адкрывае новыя галасы. Так ацэньвае ролю конкурсу генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Уладзімір Грыдзюшка ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

Паводле яго слоў, падрыхтоўка да правядзення першага конкурсу вакалістаў у мінулым годзе была вельмі грунтоўнай. "Мы сур'ёзна падышлі да фарміравання палажэння аб ім, вывучылі мноства аналагічных міжнародных дакументаў, на падставе якіх стварылі і вельмі паспяхова рэалізавалі гэты праект. У нас было 155 заяў ад прадстаўнікоў многіх краін блізкага і далёкага замежжа - для тэатра гэта, перш за ўсё, пытанне прэстыжу: пра нас даведаліся, сталі лепш разумець і жадаць выступаць на сцэне тэатра. Вялікі не стаіць на месцы, мы адкрыты для супрацоўніцтва і развіваемся. На I Мінскім міжнародным Калядным конкурсе вакалістаў канкурсантаў ацэньвала прадстаўнічае журы, што складалася з дырэктараў еўрапейскіх тэатраў і тэатраў краін былога СССР, што вельмі важна для ўдзельнікаў, паколькі маладыя артысты разумеюць: іх праслухоўваюць менеджары тэатраў, а значыць, ёсць рэальная магчымасць атрымаць кантракт", - сказаў Уладзімір Грыдзюшка.

Акрамя таго, што гэта іміджавы праект, конкурс дае магчымасць шукаць новыя галасы, а ў беларускіх салістаў ёсць шанц падцягвацца да больш высокага ўзроўню прафесійнага майстэрства, дадаў гендырэктар тэатра. "Пасля першага конкурсу мы змаглі запрасіць маладых перспектыўных выканаўцаў выступіць у нашых спектаклях. Усе ўдзельнікі мінулагодняга конкурсу высока ацанілі ўзровень арганізацыі мерапрыемства, ад'язджалі са словамі ўдзячнасці, у іх была магчымасць нанава адкрыць для сябе Мінск, наш тэатр", - сказаў Уладзімір Грыдзюшка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі