Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Ліс 2022

Грамада аб "Лістападзе": фестываль прымнажае слаўныя традыцыі Янкоўскага

Грамада аб
Фота з архiва

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" не проста прадаўжае слаўныя традыцыі Расціслава Янкоўскага, але і прымнажае іх, заявіў журналістам першы намеснік міністра культуры Беларусі Валерый Грамада, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нам сапраўды вельмі прыемна, што ёсць такія лічбы, якія наглядна паказваюць, што наш кінафестываль прадаўжае слаўныя традыцыі, закладзеныя знакамітым Расціславам Янкоўскім. Гэтыя традыцыі не проста прадаўжаюцца, але і значна прымнажаюцца", - сказаў Валерый Грамада.

У цэлым на фестываль у гэтым годзе была пададзена рэкардная колькасць заявак - 1360 з 89 краін свету.

Валерый Грамада падкрэсліў, што слоган цяперашняга кінафестывалю "Сапраўдныя каштоўнасці" поўнасцю адпавядае Году гістарычнай памяці, аб'яўленаму ў Беларусі. "Усе фільмы, якія адабраны для ўдзелу ў конкурснай праграме і для пазаконкурсных паказаў, адлюстроўваюць сапраўдныя каштоўнасці, характэрныя людзям кожнай краіны", - дадаў ён.

Паводле слоў першага намесніка міністра, пры падрыхтоўцы да фестывалю праведзена вялікая работа і пачалася яна ледзь не з лістапада мінулага года, пасля заканчэння папярэдняга кінафестывалю. Уважліва былі прааналізаваны рэзультаты і вынікам аналізу стала ўключэнне новых элементаў у праграму XXVIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад". У прыватнасці, пройдуць пітчынгі (прэзентацыі) студэнцкіх фільмаў, а таксама кінапраекты, прысвечаныя Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі