Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

7 Ліп 2016

Ігнатавічус: Літва будзе садзейнічаць паляпшэнню адносін Беларусі з ЕС

Ігнатавічус: Літва будзе садзейнічаць паляпшэнню адносін Беларусі з ЕС

7 ліпеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Літва будзе садзейнічаць паляпшэнню адносін Беларусі з ЕС. Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Літвы ў Беларусі Эвалдас Ігнатавічус сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Літва - дзяржава, не чужая Беларусі, суседняя, і мы некалькі соцень гадоў былі адзінай дзяржавай. Жылі поплеч, ніколі не ваявалі", - адзначыў кіраўнік літоўскай дыпламатычнай місіі. Ён падкрэсліў, што цяпер краіны жывуць па-суседску і іх аб'ядноўвае 700-кіламетровая граніца. "Цяпер у нас выбудаваліся добрыя эканамічныя, культурныя адносіны", - сказаў Эвалдас Ігнатавічус.

"У нас агульнае гістарычнае мінулае, агульнае, я спадзяюся, і будучае ў пашыранай бяспечнай Еўропе", - заявіў дыпламат. Ён падкрэсліў, што Літва вельмі цэніць Беларусь як суседа, як вельмі важную рэгіянальную дзяржаву, а таксама цэніць намаганні ва ўсталяванні міру і добрасуседства ў рэгіёне. "Гэта для нас вельмі важна", - запэўніў пасол.

"Літва ўжо 12 гадоў з'яўляецца членам Еўрасаюза і ўсе гэтыя гады імкнецца да самых лепшых адносін паміж Беларуссю і ЕС. І рада прагрэсу, які мае месца апошнія гады, - заявіў Эвалдас Ігнатавічус. - Мы будзем старацца ісці і далей па шляху добрасуседства і развіцця адносін як на двухбаковым уроўні, так і па лініі Беларусь - ЕС".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі